«У маёй сям’і яе вельмі любяць і на Раство заўжды спяваюць на чатыры галасы, бо ўся сям’я музычная. Ужо некалькі год гэтую песню на калядных вечарынах выконваюць і дзяўчаты – Вера Саламонік і Патрыцыя Свіціна.Упершыню мы зрабілі яе з мужчынскім хорам і атрымалася вельмі прыгожае спалучэнне тэмбраў і энергетыкі. Сапраўднае Раство, асабліва званочкі напрыканцы», – кажа кіраўнічка дуэту «Вера&Патрыцыя» Ірэна Катвіцкая.
У запісе акапэльнага нумару ўзялі ўдзел Эміль Багдасар’ян, Аляксандр Радзюк, Аляксандр Ляпуноў, Павал Гонца, Павал Макарэвіч, Андрэй Саўрыцкі, Аляксандр Дзюмін, Андрэй Пятроў, Дзяніс Лазоўскі, Андрэй Кухарэнка.
Новая навіна – родзіць панна сына,
Парадзіла ў Бэтлееме Марыя едзіна,
Сама своім створыцелем яго называла,
Люлі-люлі сынку, люлі-люлі сынку,
Дзе сам едзеш – бяры мяне за мамку-едынку.
Парадзіла ў Бэтлееме Марыя едзіна,
Марыя едзіна.
Каментары