Ужо самі гісторыкі блытаюцца, як называць беларускія землі ВКЛ у сваіх працах: ці то Літвою, ці то Беларусьсю. Іншы раз чытаеш гістарычную кніжку і ня можаш уцяміць адразу, пра якую Літву ідзе гаворка – пра цяперашнюю Беларусь ці пра былую Жмудзь.
Але маюць рацыю прыхільнікі «літоўскага варыянту». Менавіта пад назвай «Літва» аб’ядналіся ўсе нашы этнічныя землі. Менавіта пад гэтай назвай пачаў фармавацца народ, які цяпер вядомы як беларусы, а раней называўся «ліцьвіны». Нідзе я не знайшоў дакладнага тлумачэньня, чаму наш край павінен называцца Беларусь. І загадкай застаецца для мяне, чаму нашы адраджэнцы ў свой час абралі менавіта гэтую назву.
Ранейшая гістарычная назва будзе калісьці вернута. Але як вярнуць назву, калі побач ужо ёсьць суседка з такой самай назвай? Думаю, гэтая праблема вырашаецца вельмі проста – Вялікая Літва, як прапаноўваў Ян Станкевіч. Ёсьць Вялікая Брытанія, чаму б ня быць Вялікай Літве?
Каментары