Квартал у Брылевічах хочуць ушчыльніць яшчэ адным панэльным домам
Здавалася б, у новых спальных мікрараёнах ушчыльненне забудовы ўжо немагчымае.
Улічваючы патрабаванні генплана, яшчэ на стадыі праектавання гэтых жылых утварэнняў архітэктары імкнуцца выціснуць максімум з наяўнай тэрыторыі. Аднак камерцыйныя інтарэсы і попыт на рынку нерухомасці ўносяць свае карэктывы нават у зацверджаныя праекты дэталёвай планіроўкі. Пацверджанне таму — сітуацыя ў Брылевічах, дзе забудоўшчык ТАА «Карповіч» збіраецца ўзвесці новы дом ва ўжо сфармаваным квартале.
Гаворка пра ўчастак, размешчаны на скрыжаванні вуліц Яна Чачота і Каралінскай. Цяпер тут зелянее трава, але неўзабаве можа пачацца вялікая будоўля. Акрамя
Праект мікрараёна Дружба (пазней яго перайменавалі ў Брылевічы) быў распрацаваны ў «Мінскпраекце» каля 7 гадоў таму.
Як мяркуецца, у
Акрамя таго, забудоўшчык прадугледжвае месца для стварэння вынаснога гандлю і летнюю эстрадную пляцоўку літаральна пад вокнамі: паміж новым домам і домам № 21.
Да 9 кастрычніка ў мясцовых жыхароў ёсць магчымасць выказацца па праекце.Спецыяльная скрыня для прыёму заўваг ўсталяваная ў фае школы № 25 (вул. Я. Чачота, 20).
Дадзеная спроба ўшчыльнення — не першая ў Брылевічах. Пэўны час таму на месцы запраектаванага раней дзіцячага садка на вул. Я. Чачота быў узведзены шматпавярховы жылы дом.
Каментары