Форвард «Таронта» Міхаіл Стэфановіч падпісаў кантракт з мінскім «Дынама», паведамляе афіцыйны сайт мінчан.
Раней афіцыйны сайт «Мэйпл Ліўз» абвясціў пра тое, што Стэфановіч перайшоў у «Дынама» на правах арэнды.
У двух матчах сезона за «Таронта Марліс» за АХЛ Стэфановіч не набіраў балаў, пасля чаго быў адпраўлены ў «Рыдзінг» у ECHL, дзе адзначыўся 5 (3+2) баламі ў 4 гульнях.
Чакаецца, што Стэфановіч згуляе за «Дынама» ужо ў матчы з «Амурам» сёння, 2 снежня.
Каментары