У Мастах рабочы хацеў змазаць дэталь рабочага станка і страціў руку
Сур'ёзную траўму на прадпрыемстве ў Мастах ягоны супрацоўнік атрымаў 13 студзеня.
Паводле папярэдніх даных, 62-гадовы работнік перапрацоўчага прадпрыемства для лепшай працы транспартавальнай стужкі вырашыў змазаць барабан транспарцёра. Абсталяванне пры гэтым было ўключана, і пацярпелы разумеў, што парушае тэхніку бяспекі.
Калі мужчына змазваў барабан, ягоную руку зацягнула ў транспарцёр. У выніку няшчаснага выпадку работнік пазбавіўся кісці левай рукі.
Каментары