Свет11

ФІФА выбачылася за Украіну без Крыма на сваёй карце

Падчас трансляцыі лёсавання еўрапейскай кваліфікацыі чэмпіянату свету 2026 года ФІФА паказала карту, на якой Крым не з'яўляўся часткай Украіны. Узнік скандал, у выніку якога карту з абарачэння прыбралі, а міжнагодная федэрацыя назвала інцыдэнт «ненаўмысным», піша Euronews.

Карта, якая выклікала скандал

Украінская асацыяцыя футбола атрымала адказ ФІФА, у якім Міжнародная футбольная федэрацыя патлумачыла, чаму 13 снежня падчас лёсавання на чэмпіянат свету па футболе 2026 года паказала карту Украіны без анексаванага Расіяй Крыма.

У ФІФА паведамілі што іканаграфіку рыхтаваў знешні падрадчык і назвалі інцыдэнт «ненаўмысным».

«Выявіўшы праблему, мы неадкладна распачалі крокі для вырашэння сітуацыі, у прыватнасці, прынялі меры па выдаленні выявы з абарачэння. Акрамя таго, мы праводзім унутраную праверку, каб пераканацца, што такія памылкі не паўторацца» — напісалі ў ФІФА, прызнаўшы, што «цалкам усведамляюць далікатнасць гэтага пытання».

Раней Украінская асацыяцыя футбола накіравала ліст на адрас генеральнага сакратара ФІФА Маціяса Графстрома і генеральнага сакратара Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) Тэадора Тэадарыдзіса, звярнуўшы ўвагу на «недапушчальную памылку ў выяве карты Украіны». Прадстаўнік МЗС Украіны Георгій Ціхі заявіў, што, «перакроіўшы міжнародныя межы» у эфіры, ФІФА не толькі дзейнічала» насуперак міжнароднаму праву», але і падтрымала «расійскую прапаганду, ваенныя злачынствы і злачынную агрэсію супраць Украіны».

Падобнага кшталту інцыдэнт — ужо не першы. У ліпені 2021 года на афіцыйным сайце Алімпіяды ў Токіа таксама была размешчаная карта з краінамі-ўдзельніцамі, на якой Крым аддзялілі ад Украіны графічнай мяжой. Праз суткі памылку выправілі.

Каментары1

  • Андрусь
    16.12.2024
    Гэта не ненаўмысная памылка, а цалкам свядомая палітычная акцыя, за якой стаяць расійскія прапагандысцкія службы. Памыліцца такім чынам немагчыма, бо, акрамя расіі, больш нідзе ў свеце немагчыма знайсці мапу, дзе б Крым быў не ў складзе Украіны. Крым у складзе Украіны малююць на палітычных мапах свету нават у лукашысцкай "Белкартаграфіі". І. нават простае капіяванне любой электроннай мапы выдасць менавіта сапраўдную выяву. І каб яе змяніць, аўтару гэтай палітычнай акцыі трэба было яшчэ пакалупацца, адасабляючы Крым ад Украіны іншым колерам.

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ8

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Былы афіцэр абяцаў хлопцам у калоніі, што вызваліць іх. Але новая рэальнасць Беларусі яго шакавала17

Хлопчык, які вяртаўся са школы ў масцы Якубовіча і стаў зоркай тыктоку, расказаў пра свой прыкол6

Бабруйчанка сабрала калекцыю з дзвюх тысяч навагодніх ёлачных цацак часоў СССР

Гэта песня цяпер у топе музычных хітоў. Але што значыць загадкавае слова ў прыпеве?5

Пад Браславам затрымалі мужчыну, які абакраў царкву і некалькі дамоў1

Моўная анамалія. У адным з раёнаў Віцебшчыны толькі 1,44% школьнікаў навучаецца па-беларуску6

Усплёск раку тоўстай кішкі звязаны са снэкамі і каўбасамі — вучоныя6

Візавы цэнтр патлумачыў, калі можа ануляваць запіс на падачу польскай візы2

У панядзелак чакаецца вятрыска. Будзьце асцярожныя!

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ8

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ

Галоўнае
Усе навіны →