Грамадства

У Беларусі забаранілі тры віды расійскага марозіва і батончык «Агуша»

Беларускі Дзяржстандарт унёс у спіс небяспечнай прадукцыі тры віды марожанага з Расіі — аказалася, што заменніка малочнага тлушчу ў іх больш, чым трэба. Таксама пад забарону трапіў дзіцячы фруктовы батончык «Агуша» — у ім занадта шмат кансервантаў.

У чорны спіс Дзяржстандарта трапілі тры віды марожанага маркі «Фабрика грез». Усе яны — з заменнікам малочнага тлушчу, прычым яго аказалася больш за 99,9% пры норме не больш за 50%.

Таксама ў спісе небяспечнай прадукцыі апынуўся фруктовы батончык «Яблык-ажына-маліна» брэнда «Агуша» вытворчасці расійскага ТАА ПК «Фарм-про». У ім знайшлі не заяўлены ў маркіроўцы кансервант дыяксід серы. Яго колькасць перавышае 10 мг/кг, што, на думку Дзяржстандарту, можа выклікаць алергію і супрацьпаказана пры асобных відах захворванняў у дзяцей.

Забароны на ўвоз і продаж гэтых прадуктаў пачнуць дзейнічаць 9 снежня.

Каментары

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі2

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК ладзіць рассылку з тэлеграм-акаўнтаў затрыманых беларусаў3

Мінчукі атрымалі балгарскую шэнгенскую візу, але за дзень да паездкі яе анулявалі4

Указ Трампа аб спыненні міжнароднай падтрымкі не тычыцца дапамогі Украіне ў сферы бяспекі6

Барбадас і Панама забяруць свае сцягі ў больш чым 100 танкераў ценявога флоту Пуціна3

Сын Канапацкай кіруе свінакомплексам, а дачка вучыцца ў Аўстрыі16

У Мінску адкрылі абноўлены інтэрнат Акадэміі кіравання ФОТЫ9

Малако значна павялічвае рызыку раку прастаты. А кефір і некаторыя іншыя малочныя прадукты — не19

За «анлайн-пікетаванне» будуць судзіць завуча Ляхавіцкай гімназіі, якую здала Бондарава3

На датэрміновым галасаванні зноў дадалі 10% за дзень10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі2

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі

Галоўнае
Усе навіны →