Пайшоў спаць і не прачнуўся.
Цела 46-гадовага берасцейца без прыкмет жыцця дома знайшла жонка. Яна расказала, што напярэдадні вечарам мужчына адным махам выпіў бутэльку віскі аб'ёмам 0,7 літра.
Пасля гэтага муж адправіўся спаць, а на раніцу не прачнуўся. Эксперты высветлілі, што мужчына памёр ад вострага атручвання этылавым спіртам.
Канцэнтрацыя спірту ў крыві берасцейца склала 5,4 праміле — гэта смяротная доза. Наступленне смерці магчымае і пры значна меншай дозе — ад 3,0 да 5,0 праміле
Каментары