Свет33

«Многія глядзяць беларускія каналы». Цікавы расповед пра Прыдруйск — вёску ў Латвіі насупраць Друі

Ці ёсць у Прыдруйску латышы, ці не баяцца яны такой блізкасці да Беларусі і з чым звязаная такая папулярнасць беларускага тэлебачання? 

Ніна Васільева, апякунка музея ў Прыдруйску. Скрыншот / Новая Газета — Балтия / YouTube

Піедруя, якую беларусы традыцыйна называюць Прыдруйскам, — маленькая латвійская вёска на самым паўднёвым усходзе Латвіі. На супрацьлеглым беразе Дзвіны — беларуская Друя, з якой у Прыдруйска супольная гісторыя і цесныя сувязі. Сувязі, праўда, разарваныя.

Сёння два сваяцкія паселішчы падзеленыя дзяржаўнай мяжой, што вельмі ўплывае на штодзённае жыццё мясцовых жыхароў.

Пра гэтае жыццё, а таксама пра гісторыю і культуру вёскі расказвае апякунка вясковага музея Ніна Васільева ў выпуску YouTube-канала выдання «Новая газета — Балтыя».

Спадчына роду Сапегаў 

Прыдруйск узнік як частка Друі яшчэ за часамі, калі тутэйшыя землі тут належалі роду Сапегаў. Паселішча паўнавартасна аформілася ў XVI стагоддзі дзякуючы Яну Сапегу. 

Традыцыйныя найменні («За-друя», «Друя-Слабада», «Пры-друйск») сведчаць пра тое, наколькі цесна жыццё Педруі было павязана з беларускай Друяй. Латышская назва вёскі Piedruja літаральна значыць «Пры-Друі», або проста «Прыдруйск».

Шматнацыянальнасць

У XVIII стагоддзі ў Прыдруйску жылі людзі розных нацыянальнасцяў і рэлігій. Асноўная частка мясцовых жыхароў (каля 70%) была яўрэйскай. Яны займаліся гандлем, рамёствамі, вялі крамы. 

На вуліцах гучалі, мабыць, адразу некалькі моваў: беларуская, ідыш, польская, латышская. 

«Сёння яўрэяў вельмі мала, затое шмат беларусаў, рускіх, латышоў і палякаў. Большасць пераважна размаўляюць па-руску» — паведамляе Ніна Васільева.

Граніца

У савецкі час граніца існавала толькі на карце: беларусы і латышы свабодна перапраўляліся на лодках або пароме, каб схадзіць у Друю ў магазін, дапамагчы сваякам або з’ездзіць на кірмаш. 

«Забегчы туды ў магазін не складала ніякай праблемы. Некаторыя нават падчас абеду бегалі купіць там кнігі або боцікі для дзіцяці. Гэта было звычайнай справай» — кажа спадарыня Ніна.

Сёння сітуацыя кардынальна іншая. Часам да Верхнядзвінска (бліжэйшы беларускі раённы цэнтр) можна даехаць за паўгадзіны, а часам трэба гадзінамі стаяць у чэргах на мяжы. 

Тым не менш, для многіх сем’яў абапал Дзвіны гэтыя паездкі ўсё адно застаюцца звыклымі: сваякоў і сяброў паміж Друёй і Прыдруйскам не разлучыш — заўважае спадарыня Ніна. «Мая калега, наша бібліятэкарка Лена, яна, увогуле, гледзячы на той бок, бачыць свой родны дом, таму што ў свой час яна там вучылася».

Скрыншот / Новая Газета — Балтия / YouTube

Менш за дзвесце жыхароў

Сёння ў Прыдруйску, паводле афіцыйных звестак, жыве менш за дзвесце чалавек. Шмат хто фармальна прапісаны ў вёсцы, але працуе і жыве сезонна ў іншых месцах, у тым ліку і ў Беларусі. 

Улетку вёска ажывае: прыязджаюць сваякі, унукі, сябры, каб адпачыць на прыродзе і адчуць повязь з роднымі месцамі. Паколькі пасёлак знаходзіцца ў прыгранічнай зоне, тут добра працуе мабільная сувязь (дзякуючы пагранічнай вышцы). 

А вось з тэлебачаннем — праблема. Беларускія каналы прымаюцца выдатна, затое сігнал латвійскіх часта не даходзіць. У выніку многія глядзяць беларускія навіны, бо проста не маюць тэхнічнай магчымасці глядзець латвійскія.

«Магчыма, варта было б укласці сродкі ва ўсталяванне вышкі або ўзмацняльніка, каб людзям было лягчэй прымаць латвійскае тэлебачанне» — кажа Ніна Васільева.

Але музей ёсць

У вёсцы на валанцёрскай аснове паўстаў музей. Усё пачалося з таго, што людзі прыносілі з уласных гарышчаў і кладовак старыя рэчы, якія раней лічылі непрыдатнымі.

Пазней далучыліся і тыя, хто даўно выехаў з Прыдруйску, але хацеў пакінуць на памяць свае сямейныя рарытэты. У выніку ў музеі з’явіліся старынныя прасы з «душой» (награвальнай пласцінай), розныя старадаўнія пасудзіны і латунныя падшкляннікі, кожны з якіх унікальны. 

«Душа» праса. Скрыншот / Новая Газета — Балтия / YouTube

Ёсць і сапраўдная жамчужына — патэфон 1936 года, які дагэтуль можна запусціць, калі старанна завесці механізм. 

«Шкада толькі, што спружына ўжо зношаная, і майстра, здольнага яе замяніць, пакуль не знайшлі. Але калі ўдаецца яго ўключыць, адчуванне, нібыта вяртаешся на некалькі дзесяцігоддзяў у мінулае» — дзеліцца ўражаннямі спадарыня Ніна.

«Не баімся»

Часам бываюць кур’ёзныя моманты, калі людзі з іншых рэгіёнаў думаюць, што тут «кожны другі займаецца кантрабандай» і «перацягвае тавары на вяроўках». Некаторыя нават прыязджалі з просьбай: «А пакажыце нам фатаграфіі, як гэта адбываецца».

Каментуючы пытанне бяспекі (як-ніяк Беларусь і Латвія па розныя бакі барыкадаў), спадарыня Ніна адказвае: «Ну, заўсёды ўзнікае, асабліва цяпер, у гэты перыяд, пытанне: ці не небяспечна, ці не баімся мы?»

«Не, не баімся — кажа. — Мы жывём у сябе дома, займаемся сваімі справамі. Хаця палітычная сітуацыя даволі складаная».

Каментары3

  • Янак
    28.01.2025
    у мяне знаёмыя у Польшчы ля беларускай мяжы. Зараз як з беларускага боку, так і з польскага, немагчыма глядзець тэлевізію , адпаведна польскую і беларускую. Заглушана. А раней палякі глядзелі, і у польскай весцы было даволі многа польскіх лукашыстаў
  • Гістарычная спраўка
    28.01.2025
    Справа ў тым, што стагоддзямі мяжа паміж, напрыклад, ВКЛ(Беларусью) і Лівонскім ордэнам(Латвіяй) праходзіла па рацэ Індрыца, правым прытоку Дзвіны, які ўпадаў ніжэй за Прыдруйск, таму гэта паселішча стагоддзямі было беларускім. Там праходзіў тарговы шлях з Вільні ў Расею, паміж Друяй і Прыдруйскам была пераправа і ўсе паселішчы вакол гэтага шляха працвіталі. І толькі ў 1920 годзе польскія войскі па правым баку Дзвіны захапілі Дрысу, а потым перадалі гэту тэррыторыю Латвіі, а самі перайшлі на левы бок ракі дзе дайшлі аж да Полацка які, аднак, захапіць не змаглі. У той час Віцебская губернія ўваходзіла ў склад РСФСР і пад час мірнай дамовы савецкі бок перадаў Латвіі ад Пскоўскай губерніі Пыталава, а ад Віцебскай губерніі дзве воласці Дрысенскага ўезда - Прыдруйскую і Пустынскую. Так што Прыдруйск у Латвіі толькі сто год. У 1944 годзе РСФСР забрала ад Латвіі Пыталава і калі б Віцебская вобласць была ў складзе Расеі, забрала б і гэтыя воласці, аднак Віцебск быў у БССР і таму стала так як стала. А так насельніцтва там нелатышскае, ў міжваенны час і пад час нямецкай акупацыі недалека ў Індры(Бальбінава) нават працавала беларуская гімназія.
  • Беларус
    28.01.2025
    Зноўку нейкая блытаніна з палярнасьцю. Беларускае тэлебачаньне - гэта ўсё ж Белсат. Няхай і ў складзе польскага холдынгу. А лукашэнкаўскае тэлебачаньне - гэта лукашэнкаўскае тэлебачаньне.

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС20

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС

Усе навіны →
Усе навіны

Эдуарду Бабарыку споўнілася 35 гадоў1

Мясаеды маюць больш шанцаў знайсці сабе пару — даследаванне4

Падчас мемарыяльных мерапрыемстваў у Аўшвіцы Ціханоўская сустрэлася з Чарльзам Кушнерам9

У Сумах шахед ударыў па шматпавярховіку: чатыры чалавекі загінулі, дзевяць параненых

Злодзей залез у кватэру праз дах, спусціўшыся ў кватэру праз паверх на вяроўцы

Трамп вышле студэнтаў, што падтрымалі напад ХАМАС на Ізраіль11

«Транзіт можа адбыцца толькі пад Колю». Латушка прапануе ўважліва сачыць за кар'ерай малодшага сына Лукашэнкі13

Жыхар Магілёва прадае 20-капеечную манету за 480 рублёў. У чым яе асаблівасць?2

Лідар групоўкі ХТШ Ахмед аль-Шараа абвешчаны часовым прэзідэнтам Сірыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС20

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць