Грамадства3737

Вячорка расказаў пра планы па пашпарце Новай Беларусі

Падчас форуму «Беларусы годныя лепшага», які прайшоў у Варшаве, Франак Вячорка расказаў пра пашпарт Новай Беларусі і паказаў той самы дакумент з Пагоняй.

Фота: скрыншот з трансляцыі форума

Дарадца Ціханоўскай адзначае, што дэмакратычныя сілы працуюць над тым, каб дапамагчы беларусам замежжа з легалізацыяй.

«Гэта вырашэнне пытанняў з легалізацыяй, пашпарты замежніка, каб не патрабавалі апастыль, каб вы атрымлівалі доўгатэрміновыя ДНЖ ці міжнародную абарону. Гэта застаецца нашым прыярытэтам, каб тыя беларусы, якія церпяць ад пераследу рэжыму, не пакутавалі ў іншых краінах ад таго, што з імі робіць Лукашэнка.

Але ёсць доўгатэрміновае рашэнне, і мы яго будзем рабіць у любым разе, мы павінны яго давесці да канца — гэта наш пашпарт. Адно не пярэчыць іншаму. Гэты пашпарт не заменіць пакуль што ні вашых ДНЖ, ні пашпартоў замежніка, але гэты пашпарт — зачын на будучыню. Магчыма, што гэты пашпарт вернецца ў дэмакратычную Беларусь».

Вячорка адзначае, што пашпарт новай Беларусі біяметрычны і электронны, таму ён будзе актуальным і ў бліжэйшыя гады. Цяпер ёсць прагрэс у выдачы беларусам замежжа пашпарта замежніка — шэраг краін за апошні год спрасцілі для беларусаў умовы атрымання дакументаў. Але большасць краін ЕС, не кажучы пра Каўказ і Балканы, не выдаюць такі дакумент, таму дэмсілы будуць змагацца за статус пашпарта новай Беларусі менавіта ў такіх краінах.

Паводле слоў Франака Вячоркі, у гэтага пашпарта будзе не толькі сімвалічная роля, хаця ў палітыцы і гэта важна. Ёсць і другая задача — палітычная:

«Як толькі мы пачынаем гаварыць пра пашпарт у некаторых краінах, яны (мясцовыя палітыкі. — «НН») кажуць: «А можа, мы лепш зробім 10-гадовыя пашпарты замежніка дзеля вас усіх? Калі ласка, давайце вырашаць! То-бок ужо цяпер ускосна частка праблемаў вырашаецца толькі тым, што гэты праект пачаўся.

Мы спадзяемся, што гэты пашпарт таксама раскажа беларускую гісторыю: тое, што сотні тысяч людзей праз рэпрэсіі вымушаныя з’ехаць з Беларусі, не могуць атрымаць дакументы, пашпарты замежніка. Гэта, безумоўна, прыцягне ўвагу да Беларусі ў свеце».

Вячорка таксама абяцае, што пашпарт атрымае і практычнае вымярэнне:

«Чым больш будзе выдадзена пашпартоў, тым больш у нас будзе аргументаў пры размове з замежнымі палітыкамі казаць, што гэта важна для беларусаў: маўляў, тысячы беларусаў атрымалі гэтыя пашпарты, яны верыфікаваныя і ім патрэбныя магчымасці легалізавацца, атрымаць ДНЖ і ўрэшце рэшт падарожнічаць». 

Паводле слоў Франака, ніводзін пашпарт не будзе выдадзены, пакуль не скончыцца аўдыт праекта па пытаннях бяспекі, на гэта трэба яшчэ некалькі тыдняў. Але ўжо сёння на сайце Беларускага пашпартнага цэнтра можна пакінуць заяўку-перадзамову на атрыманне пашпарту.

«Мы пачынаем выдаваць дакументы, не чакаючы афіцыйнага прызнання. Каб стварыць істотную колькасць дакументаванай базы грамадзян Беларусі, патрэбны пэўны час. Пашпартны цэнтр працуе ў Вільні, але задача ў перспектыве адкрыць яго і ў Польшчы, і па магчымасці ва Украіне.

Перадзамову адкрываем сёння, да 31 сакавіка скончацца ўсе неабходныя аўдыты. Гэта была ў тым ліку галоўная крытыка пашпартнага праекта — як будуць захоўвацца даныя і ці не трапяць яны ў рукі рэжыму. Перамовы з уладамі мы вядзем да жніўня, і тады мы ўжо будзем мець адказы і разуменне, у якіх краінах ёсць прагрэс па статусе пашпарта і які ён. Наша задача — каб да канца года пашпарт быў унесены з тым ці іншым статусам у базу ЕС».

У планах — да канца 2025 года прысвоіць гэтаму пашпарту статус у базе дакументаў ЕС.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары37

  • €€
    26.01.2025
    трамп замарозіў гранты, а грошыкі патрэбны
  • Соня
    26.01.2025
    Вадзім , и минус 200 евро с семейного бюджета. Молодцы!
  • Проста жыхар
    26.01.2025
    Хто б што ні казаў, а станоўчы эфект ад гэтага праекту ёсць. Нават перспектыва атрымаць 10-гадовы падарожны дакумент або пашпарт неграмадзяніна краіны ЕС ужо вартая ўсяго гэтага варушняку. Ну і "сувенір" за 97 еўра таксама прыгожы атрымаўся (а выпуск пашпарта любой з краін ЕС з такой павялічанай колькасцю старонак каштуе даражэй за 97 еўра, можаце спраўдзіць на Вікіпедыі).

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску11

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

ХАМАС перадаў чарговых трох закладнікаў Ізраілю4

Васьмікласнік выпіў на ўроку моцнае снатворнае «для дарослых» і заснуў2

Як будуць выглядаць новыя станцыі метро на ўчастку ад «Пярэспы» да станцыі «Парк Дружбы народаў» ФОТА8

Эдуарда Бабарыку зноў будуць судзіць за «непадпарадкаванне адміністрацыі». Аказваецца, ён у турме ў Ваўкавыску3

Навукоўцы прыдумалі, як зварыць ідэальнае яйка. Але гэты метад можа вам не спадабацца6

Пазняк: Вызваленне Паліны Шарэнды-Панасюк — гэта гучнае сведчанне аб гатоўнасці да перамоваў з Еўрасаюзам128

Беларускага байца ММА ў Польшчы абвінавачваюць у збіцці. Яму пагражае да 20 гадоў2

«Каб апынуцца ў бамбасховішчы, у цябе 6 секунд». Беларуска распавяла пра валанцёрства ў Ізраілі, у тым ліку побач з Газай10

Тварожная запяканка з яблыкамі — рэцэпт2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску11

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць