Эканоміка77

Якія навыкі на рынку працы будуць найбольш запатрабаваныя наступныя пяць гадоў?

Згодна з дакладам Сусветнага эканамічнага форуму, найбольш запатрабаваным застанецца аналітычнае мысленне. Але і работы, «дзе трэба працаваць рукамі», запатрабаванымі будуць.

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Як сцвярджаецца ў дакладзе Сусветнага эканамічнага форуму «Будучыня рынку працы», да 2030 года амаль дзве пятыя (39%) наяўных навыкаў работнікаў будуць альбо трансфармаваныя, альбо страцяць актуальнасць. Каб заставацца канкурэнтаздольнымі, супрацоўнікам неабходна будзе асвойваць новыя кампетэнцыі.

Даклад заснаваны на апытанні больш за 1000 працадаўцаў, якія прадстаўляюць больш за 14 мільёнаў работнікаў па ўсім свеце, і змяшчае прагноз рынку працы на 2025—2030 гады.

У першую тройку навыкаў, якія хутка набіраюць значнасць, эксперты ўключылі навыкі працы са штучным інтэлектам і вялікімі данымі. Побач з імі ідуць кампетэнцыі ў сферы кібербяспекі.

Пры гэтым апытаныя працадаўцы адзначылі, што попыт будзе не толькі на тэхнічныя навыкі. Найбольш запатрабаваным застаецца аналітычнае мысленне — 7 з 10 кампаній лічаць яго ключавым у 2025 годзе.

Акрамя гэтага, працадаўцы зацікаўленыя ў работніках, якія маюць такія навыкі, як устойлівасць, гнуткасць і адаптыўнасць, а таксама цікаўнасць і здольнасць да навучання на працягу ўсяго жыцця.

З іншага боку, працадаўцы лічаць, што ручная спрытнасць (здольнасць хутка і дакладна выконваць работы, што патрабуюць дакладных і скаардынаваных рухаў рук) і фізічная вынослівасць будуць страчаць сваю каштоўнасць. Навыкі чытання, пісьма і матэматыкі таксама трацяць сваю актуальнасць у параўнанні з іншымі патрабаваннямі сучаснага рынку.

Якія спецыялісты будуць запатрабаваныя, а якія не

У прагнозах адзначаецца, што найбольшы рост у колькасным выражэнні будуць мець працоўныя месцы «дзе трэба працаваць рукамі», што азначае прафесіі, якія патрабуюць фізічнай прысутнасці і не маюць прамой сувязі з высокімі тэхналогіямі.

Да іх адносяцца сельскагаспадарчыя рабочыя, рабочыя службы дастаўкі, будаўнікі, прадаўцы і рабочыя харчовай галіны.

У найбліжэйшыя пяць гадоў будуць запатрабаваныя таксама прафесіі, звязаныя з доглядам людзей, такія, як медсёстры, сацыяльныя работнікі, кансультанты і памочнікі па доглядзе, а таксама педагогі ў сферы адукацыі (як на ўзроўні сярэдняй, так і вышэйшай адукацыі).

Самы хуткі працэнтны рост прадказваецца ў тэхналагічных прафесіях: спецыялісты па вялікіх даных, інжынеры ў галіне фінансавых тэхналогій, эксперты па машынным навучанні і распрацоўшчыкі праграмнага забеспячэння. Сюды ж адносяцца спецыялісты па «зялёнай» энергетыцы.

У той жа час найбольшае падзенне колькасці працоўных месцаў чакаецца ў сферы адміністрацыйнай працы: касіры, паштовыя клеркі, супрацоўнікі па ўводзе даных, а таксама сакратары і офіс-менеджары.

Аўтары адзначаюць, што ў сувязі з істотнымі зменамі ў патрабаваннях да навыкаў, маштаб навучання і перападрыхтоўкі працоўных сіл застанецца значным. Яны прыводзяць параўнанне: калі б працоўная сіла свету складалася са 100 чалавек, то 59 з іх патрэбна будзе прайсці навучанне да 2030 года.

З іх, працадаўцы прагназуюць, 29 могуць павысіць кваліфікацыю ў рамках той ролі, што яны выконваюць, 19 могуць быць перанавучаныя і пераведзеныя на іншыя ролі ў межах арганізацыі. Аднак 11, верагодна, не атрымаюць неабходнай перападрыхтоўкі ці навучання, што значна пагоршыць перспектывы іх працаўладкавання.

Каментары7

  • Ёсік
    28.01.2025
    Карацей, ператрасуць офісы, бульбаводы, адмыслоўцы па адкалупваньню га.на з аба.раных кароў, кіроўцы застануцца. А я думаў, што ШІ навучыць людзей ужываць штучную ежу, якую будзе маляваць. Карацей, бар-салаты ў гіперах застануцца, каўбасы таксама, а касіркі пяройдуць у касы самаабслугоўваньня. Шчэ два тэрміны дырэктара саўгаса ў Беларусі не будзе аніякай рэвалюцыі, тэхналагічнай таксама не будзе, працуем надалей рыдлёўкамі, венікамі, а камунальныя і за мабільны аплочваем праз Белпошту і Беларусбанк.
  • ў
    28.01.2025
    у шрайбманаў спытайце
  • бабруйчанін
    28.01.2025
    Вучысь танчыць Жыцце працаваць навучыць ці прымусіць
    Тры разы на дзень паесць патрэбна
    Мне хопіць адзін раз калі у мяне ..
    Штучны інтэлект???А скрынку хто яму набье..

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС20

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС

Усе навіны →
Усе навіны

Выжылых на борце самалёта, што разбіўся ў Вашынгтоне, няма. У самалёце было некалькі фігурыстаў

Эдуарду Бабарыку споўнілася 35 гадоў1

Мясаеды маюць больш шанцаў знайсці сабе пару — даследаванне4

Падчас мемарыяльных мерапрыемстваў у Аўшвіцы Ціханоўская сустрэлася з Чарльзам Кушнерам9

У Сумах шахед ударыў па шматпавярховіку: чатыры чалавекі загінулі, дзевяць параненых

Злодзей залез у кватэру праз дах, спусціўшыся ў кватэру праз паверх на вяроўцы

Трамп вышле студэнтаў, што падтрымалі напад ХАМАС на Ізраіль11

«Транзіт можа адбыцца толькі пад Колю». Латушка прапануе ўважліва сачыць за кар'ерай малодшага сына Лукашэнкі13

Жыхар Магілёва прадае 20-капеечную манету за 480 рублёў. У чым яе асаблівасць?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС20

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць