Свет66

«Пасля рэпетыцый плача па начах». Спявачка Асіят Сайгідава сыграе Рагнеду ў расійскай этна-оперы з Шаманам

Оперу пра князя Уладзіміра ставіць галоўны цэнзар расійскай культуры. Адной з галоўных гераінь стане полацкая князёўна Рагнеда.

Спявачка Соя. Фота з яе інстаграма

У лютым у Крамлёўскім палацы адбудзецца прэм'ера этна-оперы «Князь Уладзімір» аўтарства чыноўніка адміністрацыі Пуціна Сяргея Новікава і кампазітара Ігара Мацвіенкі. Галоўную ролю выканае Shaman, з'явіцца ў оперы і полацкая князёўна Рагнеда — яе сыграе маладая расійская спявачка Соя. 

Асіят Сайгідавай 21 год, яна нарадзілася ў Саратаўскай вобласці, музычную адукацыю атрымлівала ў Маскве. Псеўданім Соя яна прыдумала не ў гонар бобу, а проста часткова скрыжаваўшы імя і прозвішча — атрымалася падобна да птушкі.

«Падумала, што «сойка» — гэта пявучая птушка, і я таксама пявучая птушка. Чаму б не? Гэта вельмі знаёмае слова, таму, так, я — птушка. Я не боб», — расказвала спявачка.

Вядомай артысткай Сою назваць складана, вы наўрад ці чулі яе песні, хоць піяршчыкі оперы называюць яе ўзыходзячай зоркай. На інстаграм спявачкі падпісаныя амаль 100 тысяч чалавек.

Асіят Сайгідава ўдзельнічае ў праекце ўжо некалькі гадоў. Па словах прадзюсара, Соі эмацыйна нялёгка даюцца рэпетыцыі ў ролі Рагнеды.

«Пасля кожнай рэпетыцыі Соя адыходзіць па два дні. Плача па начах, таму што прапускае ўсё праз сябе, вельмі моцна перажывае», — расказаў Мацвіенка «Известиям».

Сама спявачка так адгукаецца пра Рагнеду:

«За некалькі гадоў, якія прайшлі з моманту пачатку маёй працы над праектам, гэта стала ўжо часткай мяне. Мая гераіня Рагнеда — крутая дзяўчына. Моцная, пяшчотная і ранімая. Я нават трохі стала атаясамліваць сябе з ёй».

Соя ў ролі Рагнеды. Фота: прэс-служба этна-оперы «Князь Уладзімір»

Па словах Мацвіенкі, над этна-операй «Князь Уладзімір» працуюць ужо дзесяць гадоў. Расійскія ўлады лічаць гэты праект важным. Рэжысёрам оперы выступае начальнік упраўлення грамадскіх праектаў адміністрацыі прэзідэнта Сяргей Новікаў. Гэтага чалавека называюць галоўным цэнзарам расійскай культуры, менавіта ён, як лічыцца, складае чорныя спісы артыстаў і курыруе «адмену» ды пераслед непажаданых уладам дзеячаў культуры.

Акцёрскі склад падабралі адпаведны. Ролю князя Уладзіміра атрымаў галоўны Z-спявак Яраслаў Дронаў, вядомы пад псеўданімам Shaman. Яшчэ адзін адэпт Пуціна і вайны лідар гурта «Любэ» Мікалай Растаргуеў сыграе Фёдара Варага, якога называюць «першым на Русі хрысціянскім пакутнікам».

З'явіцца ў пастаноўцы і Мацвіенка — яму дасталася роля вандроўніка, які аказваецца скандынаўскім богам Одзінам. Харэаграфію ставіць Ілза Ліепа — балерына, якую пазбавілі літоўскага грамадзянства за публічную падтрымку Пуціна. Дарэчы, кошт пастаноўкі ацанілі ў 40 млн расійскіх рублёў (447 тысяч даляраў). 29 млн (325 тысяч даляраў) выдзеліў адзін з пуцінскіх фондаў.

Галоўныя героі этна-оперы «Князь Уладзімір». Фота: Крамлёўскі палац

Аўтары сцвярджаюць, што сюжэт будзе грунтавацца на «Аповесці мінулых гадоў», іншых крыніцах і мастацкіх творах. Абяцаюць паказаць «эвалюцыю персанажаў, іх барацьбу з заганамі і здабыццё веры».

«У пачатку дзеяння Уладзімір прадстаўлены як яшчэ не сфармаваны свавольны юнак, але затым, перажываючы здрады і страты, ён духоўна зменьваецца і прыходзіць да Бога, да разумення каштоўнасці сапраўднай любові», — гаворыцца ў сінопсісе.

Якім чынам у оперы пакажуць вядомую кожнаму беларускаму школьніку трагічную гісторыю Рагнеды і Уладзіміра, пакуль незразумела — падрабязнасці сюжэту трымаюць у таямніцы. Вядома, што апавяданне пачнецца ў варажскіх землях, адкуль Уладзімір рушыць на вайну з братам Яраполкам. Завершыцца ўсё хрышчэннем Русі.

Урывак оперы летась упершыню паказвалі на фестывалі ў анексаваным Крыме.

Каментары6

  • .
    10.09.2024
    "Якім чынам у оперы пакажуць вядомую кожнаму беларускаму школьніку трагічную гісторыю Рагнеды і Уладзіміра, пакуль незразумела..."
    Згвалціў Рагнеду на вачах бацькоў, пасля забіў іх і братоў Рагнеды.
    Ну як пакажуць, ужо трохі можна прадугадаць: ««У пачатку дзеяння Уладзімір прадстаўлены як яшчэ не сфармаваны свавольны юнак, але затым, перажываючы здрады і страты, ён духоўна зменьваецца...»
    Не крымінальнік, а гэтакі "павеса-балаўнік", у пачатку духоўнага пошуку. Ніколі не разумеў, як гэта выруліваюць для сябе тыя, хто яго лічыць святым.
  • .
    10.09.2024
    Гэтая, мабыць, і сапраўды раве. Я так і прачытаў, не як плач, а як гучнае выццё такой начной істоты.
  • Ганьба
    10.09.2024
    Княzь Vладзімір ды Рыгнеда.
    Хаця варта паглядзець, калі Растаргуеву выб'юць адно вока і распнуць на дрэве.

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Усе навіны →
Усе навіны

Праўладны блогер пахваліўся, што атрымаў смешны маёмасны падатак. Але ў каментарыях яго прымусілі раскрыць праўду5

У Новай Баравой машына на поўным ходзе збіла двух пешаходаў6

Франака Вячорку ўключылі ў спіс «тэрарыстаў»18

Стала вядома прыблізнае месца падзення расійскага БПЛА ў Калінкавічах7

«Мы селі і сядзелі, а што рабіць?» У Старадарожскім раёне тры пенсіянеркі правялі цэлую ноч у лесе1

«Дынама» стартавала ў Лізе канферэнцый з паразы, прычым прапусціла на перадапошняй хвіліне ВІДЭА

Цюркскія дзяржавы дамовіліся пра адзіны лацінскі алфавіт. Убаку толькі Кыргызстан7

Новы генсак НАТА выступіў за права Украіны наносіць дальнабойныя ўдары па Расіі3

Продажы аўтамабіляў і электрамабіляў у Беларусі б'юць гістарычныя рэкорды5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Галоўнае
Усе навіны →