Свет55

«Паехаў у Беларусь». Z-спявак Шаман трапіў у базу асоб, якія з'ехалі з Расіі з-за мабілізацыі

У сеціве з'явілася база тых, хто з'ехаў з Расіі праз вайну, мабілізацыю і мяцеж Прыгожына. У масіве даных апынуўся і актыўны прыхільнік вайны ва Украіне спявак Яраслаў Дронаў, вядомы пад псеўданімам Шаман. Мяркуючы са звестак базы, Шаман з'ехаў з Расіі ў Беларусь 15 кастрычніка 2022 года праз абвяшчэнне мабілізацыі, піша Baza.

Фота: Contributor Getty Images

Прадстаўнік спевака Антон Карабкоў-Зямлянскі заявіў, што Шаман трапіў у базу памылкова. Паводле яго слоў, 15 кастрычніка спявак насамрэч вылецеў у Беларусь, але не ратуючыся ад мабілізацыі, а на канцэрт.

Шаман выступіў з канцэртамі ў Мінску і Гродне 15 і 16 кастрычніка 2022 года. А 18 кастрычніка ён ужо выступаў у Тульскай вобласці.

База «Тыя, хто пакінуў РФ 2022-2024» была сфарміравана са спісаў авіякампаній і ўключае асоб, якія выехалі з краіны больш чым на два месяцы. Таксама ўлічвалася інфармацыя і пра тых, хто пакінуў Расію іншым відам транспарту або пешшу.

Расійскія СМІ знайшлі ў базе памылкі. Часта яны тычыліся прычын выезду з краіны. Акрамя таго, у базе знайшлі даныя людзей, якія пакінулі Расію задоўга да пачатку поўнамаштабнай вайны.

Каментары5

  • Свабодны чалавек
    08.07.2024
    Я ўдыхаю паветра,
    Сонца ў небе глядзіць на мяне.
    Нада мною лятае вольны вецер,
    Ён такі ж, як і я.

    І хочацца проста любіць і дыхаць,
    І мне іншага не трэба.
    Такі, які ёсць, і мяне не зламаць,
    І ўсё, таму што

    Прыпеў:
    Я беларус,
    І іду да канца.
    Я беларус,
    Мая кроў ад Айца.

    Копировать код
    Я беларус,
    І мне пашанцавала.
    Я беларус,
    На злосць ўсяму свету.

    Я беларус!
    У неба адлятае гэтая песня,
    І кліча мяне з сабой.
    А ўва мне палае маё сэрца,
    Асвятляе шлях дадому.

    Дзе хочацца проста любіць і дыхаць,
    І мне іншага не трэба.
    Такі ўжо я ёсць, і мяне не зламаць,
    І ўсё, таму што

    Прыпеў:
    Я беларус,
    І іду да канца.
    Я беларус,
    Мая кроў ад Айца.

    Я беларус,
    І мне пашанцавала.
    Я беларус,
    На злосць ўсяму свету.

    Я беларус!

    Я беларус,
    І іду да канца.
    Я беларус,
    Мая кроў ад Айца.

    Я беларус,
    І мне пашанцавала.
    Я беларус,
    На злосць ўсяму свету.

    Я беларус!
  • імя
    08.07.2024
    ну вось навошта гэта тут?
  • барадзед
    08.07.2024
    гэта чмо ў Беларусі канцэрты давала? якая ж ганьба

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Сбербанк: Расіяне праз тэлефонных махляроў перавялі УСУ больш за мільярд даляраў10

Каля дома Трампа ў Фларыдзе адбылася страляніна. Мільярдэр не пацярпеў3

Трамп: Я НЕНАВІДЖУ ТЭЙЛАР СВІФТ!48

У Бараўлянах пара занялася сэксам у скверы. Цяпер у каханкаў праблемы з законам9

Названыя пераможцы конкурсу астранамічнай фатаграфіі ФОТА

Шрайбман патлумачыў, навошта катуюць Калеснікаву і Бабарыку24

Лось з'явіўся проста з ніадкуль. Беларус паказаў жудаснае відэа сутыкнення свайго аўто з жывёлай1

Многія адрамантаваныя iPhone з панядзелка ператворацца ў «цагліны»6

Apple ператварыла свае AirPods у слыхавы апарат. І, здаецца, гэта будзе вялікі поспех

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →