Вайна1212

Зяленскі заявіў, што землі на Куршчыне Украіне не патрэбныя, але іх будуць утрымліваць

Кіеў плануе ўтрымліваць занятыя УСУ тэрыторыі ў прымежных раёнах Курскай вобласці на працягу «нявызначанага тэрміну», заявіў у інтэрв'ю NBC News прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Хоць сама гэтая зямля Украіне і не патрэбная.

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP

«На гэты момант нам гэта неабходна», — заявіў Зяленскі пра заняцце расійскай тэрыторыі.

У той жа час ён падкрэсліў, што сама гэтая зямля Украіне не патрэбная, і краіна не хоча там уводзіць украінскі лад жыцця.

Увогуле ж заняцце часткі расійскай Куршчыны з'яўляецца неад'емнай часткай «плана перамогі» Зяленскага, які ён мае намер падаць партнёрам, у тым ліку ЗША. 

Зяленскі пры гэтым сказаў, што не можа абмяркоўваць, ці плануе Украіна далейшыя аперацыі на расійскай тэрыторыі.

Што да Курскай вобласці, то, паводле слоў Зяленскага, адміністрацыя Джо Байдэна не ведала пра аперацыю, якая трымалася ў строгім сакрэце нават у самой Украіне.

«Так, мы нікога не інфармавалі. І справа не ў адсутнасці даверу», — сказаў Зяленскі, дадаўшы, што контрнаступленне Кіева мінулым летам правалілася шмат у чым з-за таго, што яго шмат рэкламавалі і казалі пра яго, даўшы Расіі час на падрыхтоўку.

Каментары12

  • Мы начинаем КВН, для чего?
    03.09.2024
    Этот план победы прост. Залейте нас деньгами.
  • Я
    03.09.2024
    [Рэд. выдалена]
  • А я вам січас раскажу:
    03.09.2024
    Найперш абвясыіць абарыгенаў браццямі (младшымі) і ваабшчэ адзін народ. А раз так, то рускія кніжкі і школы ні к чэму. А раз нікчэму, то всё сжэч і в муніцыпаліцетах іхніх всё пісаць на украінскам языке, а если хто прынесёт заяўленне на рускам, то крычаць "Я не панімаю! Гаварыце на нармальнам языке, " а лучшэ сразу в цюрму за экстрэмізм, чтобы прэсеч дзействія груба нарушаючые абшчэсцвенный парадак. А в школах всё па украінскі штоб, і не Пушкіна какого-то чытаць, а Шэвчэнкі "Кацярыну" учыць на памяць. І бюст Мазепы прывезці, і Бандэры тожэ многа, эта не памешает.

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойта? Ён цяпер таксама палітвязень6

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойта? Ён цяпер таксама палітвязень

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце кацяня, якое праехала 10 км у Гродне ў маторы аўто? Яно знайшло гаспадыню

У Цвярской вобласці пасля атакі беспілотнікаў пачаўся моцны пажар, ідзе эвакуацыя2

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку7

Гарбунова: «А Паліна Шарэнда-Панасюк? Дзеля чаго гэтая барацьба? Яна бессэнсоўная»20

Украінскага баксёра Аляксандра Вусіка затрымалі ў аэрапорце Кракава4

У падкладанні выбухоўкі ў пэйджары «Хезбалы» абвінавачваецца «Масад»

У Калінкавічах на дзень адзінства з'елі дзяржаўны сцяг7

Еўропа запатрабавала ад «Газпрама» больш за $20 мільярдаў за непастаўлены газ2

Эйсмант зноў робіць дыктатуру брэндам. Пра яе напісалі цэлую баладу10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойта? Ён цяпер таксама палітвязень6

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойта? Ён цяпер таксама палітвязень

Галоўнае
Усе навіны →