Свет11

Пра магчымы тэракт на канцэрце Тэйлар Свіфт у Вене папярэдзіла ЦРУ. Такое ж папярэджанне атрымлівала Расія перад «Крокусам»

ЦРУ перадало ўладам Аўстрыі разведданыя аб чатырох падазраваных у падрыхтоўцы тэракту на канцэрце Тэйлар Свіфт у Вене, звязаных з «Ісламскай дзяржавай», піша «Медуза» са спасылкаю на The New York Times. 

«Яны планавалі забіць вялікую колькасць людзей, дзясяткі тысяч на гэтым канцэрце, і я ўпэўнены, многіх амерыканцаў», — сказаў намеснік дырэктара ЦРУ Дэвід Коэн.

У некаторых з затрыманых былі знойдзеныя матэрыялы для вырабу бомбаў, і яны мелі доступ да канцэртнай пляцоўкі ў Вене. Па словах Коэна, мэтай нападу быў менавіта канцэрт Тэйлар Свіфт. Ён не ўдакладніў, адкуль ЦРУ атрымала даныя пра падазраваных.

Падобныя папярэджанні аб падрыхтоўцы тэрактаў з боку ячэйкі ІДІЛ пад назвай «Вілаят Харасан» атрымлівалі ад ЦРУ таксама ўлады Ірана і Расіі (перад канцэртам у «Крокус Сіці Холе»). Аднак прадухіліць гэтыя атакі ўлады не змаглі.

Па словах Коэна, такія папярэджанні «не заўсёды прыцягваюць шмат увагі». Але дзеянні аўстрыйскіх уладаў «былі іншымі».

Канцэрты Тэйлар Свіфт у Вене павінны былі прайсці 8, 9 і 10 жніўня на стадыёне «Эрнст Хапель». За дзень да пачатку паліцыя паведаміла аб затрыманні двух падазраваных у падрыхтоўцы тэракту, пасля чаго тур быў адменены.

Адзін з затрыманых, 19-гадовы грамадзянін Аўстрыі, паводле кіраўніка грамадскай бяспекі МУС, «прысягнуў на вернасць» ІДІЛ. У наступныя дні былі затрыманыя яшчэ двое падазраваных.

Тэйлар Свіфт, завяршыўшы тур (пасля адмены ў Вене ў яе прайшлі канцэрты ў Лондане), заявіла , што не каментавала пагрозу да канца свайго еўрапейскага шоу, каб пазбегнуць правакацый. 

Каментары1

  • Імя
    29.08.2024
    Таму што ў Еўропе цэняць чалавечае жыццё, а ў рф “бабы яшчэ панараджаюць”, ад тых жа выхадцаў з сярэдняй Азіі.

Лукашэнка стаў прадзедам17

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?5

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам17

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →