Грамадства2121

Пасольства Беларусі раіць не прамаўляць у Іране словы «Кіркораў» і «кірпіч». Чаму?

Дыпламатычнае прадстаўніцтва апублікавала рэкамендацыі для тых беларусаў, хто хоча наведаць Іран.

Ілюстрацыйнае фота. Фатэмех Бахрамі / Anadolu via Getty Images

Пасольства Беларусі ў Іране раіць тым, хто вырашыць наведаць Ісламскую Рэспубліку, не ўжываць некаторыя словы.

Так, лепш не прамаўляць словы тыпу «абрыкос», «космас», «кірпіч», «Кіркораў» і іншыя, у якіх утрымліваюцца гукаспалучэнні «кір» і «кос». Аказваецца, гэтыя спалучэнні на фарсі азначаюць дзетародныя органы.

Каб пазбегнуць кепскіх сітуацый, дыпламаты раяць устрымацца ад частага выкарыстання пацалункаў, мовы жэстаў і парушэння асабістай прасторы мясцовых жыхароў.

Абразлівымі ў Іране лічаць такія жэсты: «кісць рукі, сціснутая ў кулак з паднятым уверх вялікім пальцам», «падняты ўверх сярэдні палец», «рух правай ці левай рукі, які паказвае ўдар па падбародку знізу ўверх». Такія жэсты паказваць не варта.

Пасольства нагадвае і пра патрабаванні да адзення: іншаземкі, як і мясцовыя жанчыны, абавязаны насіць «хіджаб» — спецыяльную форму адзення, якая пакрывае ўсё цела, акрамя твару і кісцяў рук.

Рэкамендуецца насіць свабодную вопратку, якая не падкрэслівае формы цела. Мужчынам варта пазбягаць шортаў вышэйшых за калена і маек з адкрытымі плячыма.

Беларускія дыпламаты заяўляюць, што жанчын у Іране не дыскрымінуюць, а абавязак насіць хіджаб нібыта толькі падкрэслівае асаблівы сацыяльны статус жанчын.

Аднак пасольства ўсё ж раіць не спрабаваць пазнаёміцца з жаночай часткай сям'і гаспадара дома, запрашаць жаночую частку сям'і за агульны стол, не працягваць жанчыне руку пры знаёмстве, не ўваходзіць у жаночае аддзяленне грамадскага транспартнага сродку, не задаваць пытанні замежнаму суразмоўцу аб яго жонцы, не глядзець пільна на жанчын, не паказваць на іх рукой або пальцам, не спрабаваць загаварыць або пазнаёміцца з жанчынамі на вуліцы і не адпускаць каментары ў іх адрас.

Нельга ўвозіць у Іран алкаголь, свініну, наркатычныя рэчывы, экстрэмісцкую літаратуру, друкаваныя і электронныя носьбіты інфармацыі, якія абражаюць іслам альбо дзяржаўную ўладу ў Іране, прапагандуюць «заходнюю сістэму каштоўнасцяў» і супярэчаць нормам шарыяту, а таксама змяшчаюць парнаграфічны кантэнт. За ўжыванне алкаголю ў Іране могуць прызначыць 40 удараў палкамі. Крымінальнае пакаранне прадугледжана за дэманстрацыю гомасэксуальнасці.

Пасольства раіць не ехаць у Іран тым, у каго ў пашпарце ёсць ізраільская віза.

Каментары21

  • даведка
    16.08.2024
    МИД я так понял, ничего не грозит, если рассказать анекдот про геев в метро Ирана.
  • 16.08.2024
    Ага . Пиво в Иран ввозить и пить нельзя . Майку алкоголичку нельзя . Женщинам юбки и блузки нельзя и .... тоже нет .
    Это нормально . А призывать уничтожить
    40 +++ миллионов украинцев , открыто , многократно. По всем инф каналам это норм . Визжать от восторга видя массы убитых женщин и детей - это доблесть росийских мужчин . Вы просто поделитесь с иранцами ( персами ) своими пынявыми скрепами - вдруг они поймут .
  • Лол
    16.08.2024
    «не глядзець пільна на жанчын, не паказваць на іх рукой або пальцам, не спрабаваць загаварыць або пазнаёміцца з жанчынамі на вуліцы і не адпускаць каментары ў іх адрас.» Гэта ж мара фемак і левакоў, каб на захадзе мужыкі так ставіліся да жанчын як тут напісана)

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку3

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія вайскоўцы засеклі мячом украінскага палоннага і знялі на відэа7

У Пецярбургу забілі палітактывіста Віталя Іофе11

Турыста з Санкт-Пецярбурга знайшлі мёртвым у возеры ў Глыбоцкім раёне. Цела пабачыла жонка1

У Расіі каліноўца Яна Дзюрбейку чамусьці абвесцілі ў вышук і сабраліся судзіць завочна. Хоць ён быў у іх у палоне1

У Беларусі хочуць скараціць нормы бяспошліннага ўвозу тавараў самалётам

Беларус, які абвясціў галадоўку ў Клайпедзе, выйшаў з бальніцы і працягвае акцыю пратэсту5

Ігар Сігоў: Падыходжу да Лукашэнкі і лаўлю сябе на тым, што хачу сагнуцца4

Айцішнік пасля 3+ гадоў у EPAM стаў афіцыянтам. Працу ў ІТ так і не знайшоў2

ГУР Украіны атакавала расійскую базу беспілотнікаў у Сірыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку3

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

Галоўнае
Усе навіны →