Грамадства22

Былы намеснік міністра абароны Польшчы: Чаму б не пачаць фармаванне Беларускага легіёна ў Польшчы?

З такой прапановай у калонцы ў выданні Wprost.pl выступіў экс-намеснік міністра абароны Польшчы, былы камандуючы польскімі сухапутнымі войскамі, генерал-лейтэнант у адстаўцы Вальдэмар Скшыпчак, піша «Радыё Свабода».

Ён нагадаў, што ў Польшчы ўжо дзейнічае Украінскі легіён. У ім грамадзяне Украіны праходзяць вайсковую падрыхтоўку перад тым, як заключыць кантракт з УСУ.

«Мы не з'яўляемся непасрэднымі ўдзельнікамі вайны ва Украіне. Мы падтрымліваем ваюючага суседа ў межах кааліцыі. Мы аказваем дапамогу, сярод іншага — навучаннем Украінскага легіёна. Чаму б не пачаць фармаванне Беларускага легіёна?» — пытае адстаўны польскі генерал.

Ён піша, што ў Аляксандра Лукашэнкі «на руках кроў тысяч нявінных». На яго думку, калі Пуцін паспрабуе спыніць ваенныя дзеянні ва Украіне, адной з умоваў уступлення ў перамовы з удзелам Захаду павінна стаць перадача беларускага дыктатара ў рукі міжнароднага трыбунала.

«Польшча як дзяржава, на якую напала Беларусь, мае права ўдзельнічаць у звядзенні рахункаў з камандай забойцаў Лукашэнкі і, перш за ўсё, у паскарэнні падзення яго рэжыму», — зазначыў ён.

Былы намеснік міністра абароны Польшчы мяркуе, што авантурызм Лукашэнкі абумоўлены тым, што ЕС па-ранейшаму мала абмяжоўвае мінскі рэжым.

«Трэба сабраць сотні брусельскіх чыноўнікаў і прывезці іх на нашу мяжу з Беларуссю. Можа быць, гэта заахвоціць іх задумацца аб бяспецы і будучыні Еўропы», — прапанаваў Скшыпчак.

Ён адзначыў, што «колькасць грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі, вялікая».

«Ва Украіне ваюе полк Каліноўскага, набраны з беларусаў. Што перашкаджае ЕС пачаць ставіць перад Лукашэнкам выразна пэўныя ўмовы?» — пытаецца Вальдэмар Скшыпчак, заклікаючы «выставіць Мінску рахунак за бандытызм».

Каментары2

  • FP
    16.08.2024
    Vydatnaja ideja. U Łitvie i Łatvii taksama...
  • Уцякач
    16.08.2024
    Урэшце дайшло - гэта трэ было рабіць пачынаючы зь лютага 2022, а публічна казаць недзе зь лета 2021

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус, які абвясціў галадоўку ў Клайпедзе, выйшаў з бальніцы і працягвае акцыю пратэсту5

Ігар Сігоў: Падыходжу да Лукашэнкі і лаўлю сябе на тым, што хачу сагнуцца4

Айцішнік пасля 3+ гадоў у EPAM стаў афіцыянтам. Працу ў ІТ так і не знайшоў2

ГУР Украіны атакавала расійскую базу беспілотнікаў у Сірыі

Падазраванаму ў замаху на Трампа выставілі абвінавачванне3

Па свеце распаўсюджваецца новы варыянт кавіду ХЕС. Чым ён адрозніваецца ад папярэдніх1

Зляпілі з таго, што ўжо было: пачаў працу новы тэлеканал — «Першы інфармацыйны»7

Рамзан Кадыраў выгуляў па Грозным матацыкл «Мінск»2

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

Галоўнае
Усе навіны →