Грамадства11

Ва Украіне пацвердзілі: беларус, якога вышуквалі ў Брэсце з 2022 года, мае статус ваеннапалоннага

Ва Украіне пацвердзілі, што беларус, які ў траўні трапіў ва ўкраінскі палон пад Ваўчанскам Харкаўскай вобласці, мае статус ваеннапалоннага. Гэта жыхар Бабруйска Яўген Камянькоў, якога ў ліпені 2022 года ў Беларусі абвяшчалі ў вышук пасля таго, як ён разам з 13-гадовым падлеткам уцёк з брэсцкага манастыра «Афанасія» ў Расію, піша «Радыё Свабода».

«Вайсковец Камянькоў Яўген Андрэевіч, нарадзіўся 17 сакавіка 1999 года, знаходзіцца ва Украіне ў статусе ваеннапалоннага», — адказалі «Радыё Свабода» ў праекце «Хачу знайсці», створаным для перадачы сваякам інфармацыі аб ваеннапалонных, зніклых без звестак ці загінулых расійскіх вайскоўцаў.

Беларус можа быць уключаны ў спіс для абмену, калі ягоныя сваякі звернуцца да ягонага расійскага камандавання з адпаведнай заявай.

У чэрвені 2024 года ўкраінскі праект «Шукай сваіх», які вядзе Уладзімір Золкін, апублікаваў інтэрв'ю з палонным вайскоўцам расійскай арміі. У ім паведамілі толькі, што яго завуць Яўген і ён мае беларускае грамадзянства.

У гэтым інтэрв'ю Яўген Камянькоў расказаў, што мае прыёмных бацькоў, братоў і сясцёр, з якімі не падтрымлівае кантактаў, апошні час займаўся бадзяжніцтвам, жыў у манастырах. Паводле адукацыі ён ветэрынар. У палон трапіў у выніку ранення ад падзення дрона.

Яўген Камянькоў расказаў, што ў школе вучыўся кепска, цікавіўся магіяй, бо хацеў вучыцца добра і мець добрыя адносіны з людзьмі.

Беларус таксама расказаў, што перабіваўся часовымі працамі, пэўны час быў звязаны з цыганамі і прасіў дапамогу для «дзяцей». Шмат ездзіў у Расію, дзе таксама спрабаваў уладкавацца на працу, але заўсёды трапляў у гісторыі, калі яму не аплачвалі працу.

З апошняй працы на цагляным заводзе ў Дагестане ён вымушаны быў уцякаць без дакументаў. На адным з памежных пастоў яго затрымалі для высвятлення асобы. Адзін з мясцовых паліцыянтаў паабяцаў яму дапамагчы і прапанаваў працу. Аднак потым, калі Яўген выкраў у яго пасведчанне, той нібыта адвёз яго ў суд, які пастанавіў выдварыць у Беларусь.

Пасля года знаходжання ў ізалятары Яўген Камянькоў падпісаў кантракт у «спецпрыёмніку» ў канцы красавіка 2024 года — яму паабяцалі добры заробак і грамадзянства Расіі.

На тэрыторыю Украіны яго перакінулі ў траўні 2024 года ў складзе 255-га гвардзейскага мотастралковага палка Сухапутных войскаў Расіі, а праз некалькі тыдняў мужчына трапіў у палон. Ён сцвярджае, што расейцы кідалі яго ў яму без цёплага адзення.

«У далейшым я б хацеў застацца на тэрыторыі Украіны і не вяртацца на вайну, таму што тое, што яны робяць — гэта вар’яцтва. Хацеў бы папрасіць прабачэння ў украінскага народа, што я пагадзіўся на гэтую вайну», — сказаў Яўген у канцы размовы.

Ён заклікаў беларусаў не пагаджацца на ўдзел у вайне супраць Украіны.

Каментары1

  • Robo
    08.08.2024
    Никаких обменов, нехай ценю своего здоровья этот балбес вкалывает там как раб и бесплатно.

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам2

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам

Усе навіны →
Усе навіны

«Будучы прэзідэнт». Боты ствараюць культ Колі Лукашэнкі17

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?19

У Оршы проці зімы зацвілі яблыні і каліна ФОТАФАКТ

Сікорскі прапанаваў перадаць Крым на 20 гадоў пад мандат ААН13

«Дыхаць такім паветрам — гэта кашмар». Мінчукі зноў скардзяцца на непрыемны пах у горадзе1

У Століне падчас аблавы затрымалі як мінімум 5 чалавек1

Расійская армія нанесла ўдар па доме састарэлых у Сумах4

Рамзан Кадыраў працягнуў серыял пра Tesla Cybertruck з кулямётам ад Ілана Маска1

Вучоныя адкрылі амаладжальны эфект распаўсюджанага прэпарату ад дыябету2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам2

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам

Галоўнае
Усе навіны →