Вучэнні праходзяць на палігонах і ўчастках у Мінскай і Гродзенскай абласцях.
З 7 па 8 жніўня пад кіраўніцтвам камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання генерал-маёра Аляксандра Баса праводзяцца камандна-штабныя вучэнні «Кіраванне войскамі ў аперацыі аператыўнага аб'яднання», паведамляе Мінабароны.
Падчас вучэнняў будуць адпрацаваны пытанні:
— забеспячэння ўстойлівасці сістэмы кіравання войскамі, а таксама павышэнне жывучасці пунктаў кіравання;
— барацьбы з дыверсійнымі групамі суперніка і «незаконнымі вайсковымі фармаваннямі;
— планавання і прымянення беспілотных авіяцыйных комплексаў для вядзення разведкі, цэлеўказання, а таксама комплексаў узбраення з авіяцыйнымі баражуючымі боепрыпасамі;
— удасканалення сістэмы агнявога паражэння суперніка ракетнымі войскамі і артылерыяй.
Практычныя дзеянні пройдуць на палігонах і ўчастках мясцовасці на тэрыторыях Мінскай і Гродзенскай абласцей.
Каментары