«Фелікс — мясцовая зорка». Беларус спявае на мяжы з Польшчай і забаўляе кіроўцаў ВІДЭА
У памежных чатах завірусілася відэа, як мужчына на беларуска-польскай мяжы спявае песні ў мікрафон. Такім чынам ён сам бавіць час у чарзе і забаўляе іншых людзей, піша Most.
Вядома, што мужчыну завуць Фелікс і ён аматар выступіць на публіцы.
У чатах пішуць, што Фелікс жыве недалёка ад беларуска-польскай мяжы і часта ездзіць у Польшчу. Гэта не першы яго выступ на мяжы.
Каментары