Дзве АЗС «Трайпл» у Івацэвіцкім раёне, якія належаць Банку ВТБ, зноў паспрабуюць прадаць на аўкцыёне 22 жніўня. Як вынікае з інфармацыі на сайце ЗАТ «Белрэалізацыя», пасля пераацэнкі на 10% яны сталі на паўмільёна рублёў таннейшымі.
Абедзве АЗС размешчаныя па розныя бакі трасы М-1 прыкладна на 177-м кіламетры. Згодна з аўкцыённымі данымі, яны цалкам укамплектаваны ўсім неабходным абсталяваннем.
Сума, якую хоча атрымаць ад продажу двух аб'ектаў банк, складае крыху больш за 5,5 млн рублёў, уключаючы ПДВ. Пры гэтым уласнік захаваў умову, згодна з якой пакупніку можа быць дадзеная растэрміноўка па аплаце на 60 месяцаў.
Першыя таргі не адбыліся праз адсутнасць заявак.
Папярэдні ўладальнік сеткі АЗС «Трайпл» — кампанія «Нафтахімтрэйдынг», якая належала Юрыю Чыжу, а цяпре знаходзіцца ў працэдуры банкруцтва.
Каментары