Грамадства11

Еўракамісія запатрабавала ад Венгрыі растлумачыць спрашчэнне ўезду для расіянаў і беларусаў

Еўракамісія запрасіла тлумачэнні ў Венгрыі наконт змякчэння візавых патрабаванняў для грамадзян Расіі і Беларусі, каб праверыць гэтае рашэнне на прадмет адпаведнасці нормам ЕС, заявіла на брыфінгу для журналістаў прадстаўніца ЕК Аніта Хіпер, якая адказвае за міграцыю і ўнутраную бяспеку ў аб'яднанні, піша РБК.

Будапешт. Фота: Wikivoyage.org 

«Еўракамісія знаходзіцца ў кантакце з уладамі Венгрыі ў гэтым пытанні, каб растлумачыць маштабы гэтай схемы, і ці не парушае яна нашы правілы. Згодна з нашай палітыкай, Расія — гэта пагроза бяспецы ЕС, таму ЕС і яго члены павінны прымаць усе захады, каб гарантаваць бяспеку Еўрасаюза і Шэнгенскай прасторы», — сказала яна.

У ліпені Венгрыя пашырыла спіс краін, чые грамадзяне могуць атрымаць працоўныя візы па паскоранай працэдуры без праверак бяспекі, уключыўшы туды Расію і Беларусь. Яшчэ вясной венгерскія ўлады абвясцілі аб чаканні 65 тыс. замежных рабочых, якія маюць права прывезці з сабой сем'і і падаць праз тры гады заяву аб атрыманні пастаяннага дазволу на жыхарства.

Заканадаўства ЕС дазваляе ўрадам краін-членаў самастойна рэгуляваць правілы легальнай міграцыі і дазволаў на працу. Пры гэтым грамадзяне дзяржаў, якія не ўваходзяць у ЕС, але атрымалі дазволы або ДНЖ, як правіла, маюць магчымасць свабодна перамяшчацца па Шэнгенскай зоне, якая ўключае 27 краін супольнасці, а таксама Нарвегію і Швейцарыю.

Каментары1

  • Бывалы
    30.07.2024
    Тлумачу: Орбан летал недавно в Москву, там ему и предложили такую схему внедрения российской агентуры, естественно не за бесплатно для кармана Орбана.

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінпрацы расказалі, як зрабіць сабе 3 студзеня выходным днём

Грамадзяніна Расіі Дзмітрыя Лукашэнку затрымалі ў Маскве за наркотыкі2

Канапацкая: Дзяржаўныя СМІ пароўну асвятляюць працу ўсіх кандыдатаў у прэзідэнты6

У Мастах другакласнік выратаваў ката з сабакам ад пажару2

Джым Кэры прадаў асабняк у Лос-Анджэлесе за $20 мільёнаў, прычым зрабіў зніжку на $9 мільёнаў

Санкцыі для суддзяў, 30 мільёнаў еўра дапамогі, непрызнанне выбараў-2025 — расказваем пра вынікі Дзён Беларусі ў Брусэлі25

Лукашэнка падоўжыў бязвіз для еўрапейцаў да канца 2025 года

Памятаеце гісторыю пра хатніх пацукоў у цэнтры Мінска? Чым усё скончылася2

Палітзняволенаму журналісту Ігару Карнею далі яшчэ восем месяцаў калоніі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Галоўнае
Усе навіны →