Свет77

Стала вядома, песня якой амерыканскай суперзоркі стане галоўнай падчас кампаніі Камалы Харыс

Шматразовая ўладальніца «Грэмі» часта была актыўнай удзельніцай палітычных мерапрыемстваў.

AP Photo/Chris Pizzello

Амерыканская поп-дзіва Беёнсэ дазволіла выкарыстоўваць сваю музыку ў перадвыбарнай кампаніі Камалы Харыс, піша CNN.

Цяпер песня артысткі пад назвай Freedom стане афіцыйнай мелодыяй у прэзідэнцкай гонцы новага кандыдата ад Дэмакратычнай партыі. Пра гэта сцвярджае CNN, спасылаючыся на інсайдэра з атачэння Харыс.

Па словах крыніцы, каманда Камалы хутка атрымала дазвол ад прадстаўнікоў спявачкі, якая вельмі прыдзірліва ставіцца да падобных рэчаў. Больш за тое, Харыс ужо зрабіла свой першы афіцыйны выступ у штаб-кватэры кампаніі, выйшаўшы пад трэк Беёнсэ.

Варта адзначыць, неаднаразовая ўладальніца «Грэмі» неаднаразова была актыўнай удзельніцай палітычных мерапрыемстваў.

Так, у 2013 годзе яна праспявала нацыянальны гімн на інаўгурацыі прэзідэнта Барака Абамы. У 2016 годзе Беёнсэ і яе муж Джэй-Зі былі хэдлайнерамі перадвыбарчага канцэрта Хілары Клінтан у Кліўлендзе.

Каментары7

  • Лол
    23.07.2024
    Ой ну ўсё. НН пачынае раскрутку Камалы. І якая песня грала, і які брэн ботаў быў на назе, і ў якую машыну села. А вось Трамп, з ім толькі ўсё нядобрае і нехарошае. І песні ў яго не харошыя на фоне. Настолькі нехарошыя, што мы пра іх не напішам. А пра Камалу напішам.
  • Acab
    23.07.2024
    А пакажыце нам спадара Байдэна Старога, ці жывы хаця?
  • Байансэ
    23.07.2024
    Я традыцыйная прыдворная спявачка палацу зьездаў КП USA

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў5

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

«З такой навукай, як у нас, мы поспехаў не даб'ёмся». Лукашэнка зноў узяўся за Акадэмію навук41

Пашкоджаны кабель паміж Швецыяй і Фінляндыяй4

Авіякампанія Qantas запланавала самыя доўгія рэгулярныя рэйсы ў свеце — 22 гадзіны ў небе

Беларуськалій падаў у суд на літоўскія ўлады з-за санкцый3

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы51

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў5

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →