Грамадства22

«Люстэрка» пракаментавала сітуацыю з відэа родных калег партала

Сёння сілавікі апублікавалі відэа з бацькамі трох журналістаў. «Люстэрка» пракаментавала сітуацыю.

«У такім бесчалавечным падыходзе, калі непажаданым улады помсцяць праз іх родных, няма нічога новага. Саша, Насця, Наташа, мы ганарымся быць з вамі ў адной камандзе. Кожнаму ў «Люстэрку» балюча з-за таго, што адбываецца з вашымі сем'ямі.

На жаль, гэты выпадак — толькі адзін з тысяч і тысяч тых, калі рэжым страхам і сілай спрабуе змагацца з тымі, хто асмеліўся мець альтэрнатыўны прапагандзе пункт гледжання на тое, што адбываецца ў Беларусі», — гаворыцца ў заяве партала «Люстэрка».

Сёння губазікаўцы паведамілі, што завялі новыя крымінальныя справы ў дачыненні да вядоўцаў тыкток-канала выдання «Люстэрка». Сілавікі прыйшлі да бацькоў блогерак.

Канал сілавікоў паведаміў што ў Беларусі ў бацькоў тых, хто супрацоўнічаў з «Люстэркам», «праведзены ператрусы, накладзены арышт на маёмасць».

«У бацькоў вялікія непрыемнасці», — страшаць губазікаўцы.

Каментары2

  • Шуба качанавай
    23.07.2024
    Лука драхлее на вачах, на што разлічваюць гэтыя бесталковыя губазікі і іншыя? Не думаюць ні пра сябе, не пра сваіх родных.
  • Рэчаіснасьць
    24.07.2024
    Шуба качанавай , пры чым тут лука, ты ня ведаеш якія сымбалі і сьцягі вісяць у кабінетах калябарантаў? А гаўляйтэра лёхка новага можна паставіць

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ8

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

Віцэ-мэр Лазарэвіч параіла мінчукам, якім не падабаюцца цэны на таксі, ездзіць на метро4

Лукашэнка працягвае гаварыць пра «Арэшнік»: Цэлі вызначаць будзем мы ў Беларусі, не расіяне14

У сірыйскай турме знайшлі труп закатаванага актывіста, які прапаў 4 гады таму. Ён паверыў рэжыму і вярнуўся з Берліна12

Крэмль назваў адстаўку Асада асабістым рашэннем таго2

У Мінску прадаюць кватэру Кандрата Крапівы2

Журналістку Вольгу Радзівонаву прыгаварылі да 4 гадоў калоніі

Лукашэнка прапанаваў рабіць аўтобусы са шклопластыку8

Майнінгавая фірма ў Мінску сышла ў банкруцтва з доўгам 2 мільёны рублёў

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ8

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →