У міліцыю звярнуўся мінчук, які з сям'ёй дабіраўся да сталічнага аэрапорта на аўтобусе і нібыта пакінуў валізку у яго багажным аддзяленні.
Аднак у аэрапорце высветлілася, што багажу няма.
Аператыўнікі ўстанавілі, што рэчы яшчэ на аўтавакзале скраў 67-гадовы мужчына. Ён пачакаў, пакуль сям'я сядзе ў аўтобус, пасля чаго выцягнуў чужую валізку і знік.
Сам мужчына растлумачыў, што быў п'яны, паведамляе «Міліцыя Мінска»
Сума шкоды склала каля 2000 рублёў.
Каментары