Свет33

Сёння гадавіна самага гучнага замаху на Гітлера

Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня аперацыі «Валькірыя» — няўдалай змовы нямецкіх генералаў супраць Адольфа Гітлера. Яе лідарам быў палкоўнік вермахта Клаус Шэнк фон Штаўфенберг. Яго ўнук заяўляе пра пагрозы.

Клаўса фон Штаўфенберга расстралялі на наступны дзень. Фота: Wikimedia Commons

У гадавіну путчу інтэрв'ю Bild даў яго 53-гадовы ўнук Карл Граф Штаўфенберг. Ён прадстаўляе ліберальную партыю Свабодных дэмакратаў у сельскай акрузе Рон-Грабфельд у Баварыі. Унук выступае супраць экстрэмізму і лічыць гэта працягам справы свайго дзеда. За гэта яму і ягоным сваякам увесь час паступаюць абразы і пагрозы ў інтэрнэце.

Ультраправыя, такія як Б'ёрн Хёке з «Альтэрнатывы для Германіі», спрабуюць прыпісаць Штаўфенберга сабе: «Яны хацелі паказаць яго як нямецкі нацыянальны сімвал, нават павесіць яго фатаграфію ў сваіх офісах — я хацеў крычаць ад гневу».

Унук упэўнены, што дзед не быў бы сёння з імі: «Ён, напэўна, быў бы ў ХДС/ХСС. Кансерватарам, але сапраўды не ў АдГ. І хоць ён перажыў крах Веймарскай рэспублікі і спачатку быў спакушаны дыктатурай, сёньня ён быў бы перакананым дэмакратам».

Галоўнай пагрозай унук лічыць падрыў сістэмы падзелу ўладаў, што ўжо адбываецца ў Польшчы і Венгрыі: «Я магу ўявіць, што і Трамп будзе імкнуцца да новага тэрміну, калі зноў будзе абраны сёлета. Уладзімір Пуцін паказаў гэты шлях у Расіі».

«У Германіі ўжо 79 гадоў пануе мір, мы жывем у свабоднай краіне, дзе кожны можа казаць і рабіць, што хоча. Але палітычна сітуацыя абвастраецца, становіцца ўсё больш папулізму. Небяспека для нашай дэмакратыі рэальная. І кожны грамадзянін абавязаны стаяць за яе захаванне. Свабоду нельга ўспрымаць як нешта, што само сабой разумеецца», — папярэдзіў Штаўфенберг.

Каментары3

  • Фунт
    20.07.2024
    Замах на Трампа амаль супаў па даце. Супадзенне ці сігнал, што гісторыі можа паўтарыцца?
  • Так
    20.07.2024
    Генерал Штаўфенберг быў нацыстам. Разважанні пра быў б дэмакратам - недарэчнасць. Хаця аб чым гаворка, калі нацыста ставіцца як патэнцыйнага апанента "ультраправых". Прыехалі. Хаця бачна метадычкі, бо нават пра Польшчу не змямнілі.
  • ,,мяккая,, сіла
    20.07.2024
    і не толькі гэта )

Што адбылося з палітвязнем Пятром Старацітаравым, адным з самых багатых бізнэсменаў Гомельшчыны?1

Што адбылося з палітвязнем Пятром Старацітаравым, адным з самых багатых бізнэсменаў Гомельшчыны?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі Гаюн: Вайскоўцы шукаюць ракеты, якія не разарваліся ў памежных раёнах

Ва Унутраных войсках створаць асобныя атрады снайпераў3

Шакуцін заляцеў мінімум на $40 мільёнаў12

Латвія збіраецца канфіскоўваць зарэгістраваныя ў Беларусі аўтамабілі2

Туск на румынскай выступіў у парламенце Малдовы і паабяцаў дапамогу з уступленнем у ЕС — ВІДЭА1

Васкрасенскі прапануе адпусціць партыю палітвязняў у абмен на адмену санкцый. Бо няма з чаго плаціць пенсіі6

ХАМАС адкінуў усе прапановы наконт угоды з Ізраілем3

У Гомельскай вобласці ўначы збілі два расійскія шахеды12

Антыбеларускі надпіс пакінулі і каля офіса беларускай арганізацыі «Дапамога» ў Вільні9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што адбылося з палітвязнем Пятром Старацітаравым, адным з самых багатых бізнэсменаў Гомельшчыны?1

Што адбылося з палітвязнем Пятром Старацітаравым, адным з самых багатых бізнэсменаў Гомельшчыны?

Галоўнае
Усе навіны →