Культура

Перакладчыцкая майстэрня распачынае новы сезон

Беларускі ПЭН разам з паэтам і перакладчыкам Андрэем Хадановічам абвяшчае новы сезон Перакладчыцкай майстэрні. Запрашаюцца далучацца да майстэрні прыхільнікі беларускай мовы, літаратуры ды творчасці, якія цікавяцца мастацкім перакладам або хочуць паспрабаваць сябе ў гэтым творчым кірунку, піша penbelarus.org.

Перакладчыцкая майстэрня — гэта творчая прастора, дзе перакладчыкі і перакладчыцы мастацкай літаратуры збіраюцца разам, дзеляцца спробамі перакладу, абмяркоўваюць узніклыя праблемы і, знаходзячы рашэнні, набываюць неабходныя ў сваёй працы веды і навыкі. Бонусам такога падыходу з’яўляюцца наладжаныя сувязі паміж удзельніцамі ды ўдзельнікамі і стварэнне прафесійнай супольнасці. Праект існуе больш за дваццаць гадоў, яго кіраўнік-мадэратар — паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч. Сёлета майстэрня адбудзецца ў анлайн-фармаце, што прынясе і пэўныя плюсы: цяпер да яе можна будзе далучыцца з любой мясціны і краіны.

Майстэрня займаецца перакладамі на беларускую мову з любой мовы і ў любым жанры (падборка вершаў, апавяданне, эсэ, фрагмент рамана, нон-фікшн і гэтак далей). Удзельнікамі і ўдзельніцамі праекта штораз стаюць як дэбютанткі і дэбютанты, так і спецыяльна запрошаныя майстры і майстрыні, якія дзеляцца сваім творчым досведам. Апроч перакладання на беларускую, гаворка пойдзе і пра пераклад нашай літаратуры на замежныя мовы, а таксама пра тое, як у сённяшняй няпростай сітуацыі апублікаваць перакладзены твор.

Сярод запланаваных гасцей — перакладчык і выдавец Сяргей Шупа, пісьменнік і перакладчык Альгерд Бахарэвіч, пісьменніца і перакладчыца Ганна Янкута, нямецкі перакладчык Томас Вайлер, паэтка і перакладчыца з іспанскай і на іспанскую Анхела Эспіноса Руіс ды іншыя вядомыя творцы.

Як падаць заяўку?

Каб падаць заяўку, запоўніце гэтую гугл-форму.

Дэдлайн: 5 жніўня (уключна).

Працягласць майстэрні — два месяцы. Сустрэчы будуць адбывацца анлайн на платформе ZOOM у жніўні — верасні, раз на тыдзень чацвяргамі, а 19:00—21:00 беларускага часу, хоць асабліва цікавыя дыскусіі могуць зацягнуцца і надаўжэй.

Удзел у майстэрні бясплатны. Колькасць месцаў абмежаваная, таму заахвочваем усіх, хто жадае далучыцца да майстэрні, пісаць шчырыя і творчыя матывацыйныя лісты.

Каментары

Скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава з Пінска, якую неаднаразова судзілі за «экстрэмізм»8

Скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава з Пінска, якую неаднаразова судзілі за «экстрэмізм»

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве сілавікі наведваюць адрасы прапіскі тых, хто выехаў з Беларусі

Вядомы гомельскі сілавік судзіцца з УУС і МУС1

Лукашэнка адмаўляе, што Беларусь акупаваная Расіяй44

Былая жонка Камісаранкі: Я працавала ў масажным салоне эратычнага характару14

Ізраіль знішчыў вайсковы флот Сірыі12

Дзяўчына падабрала забыты букет з ружаў, выкінула яго ў сметніцу і атрымала крыміналку1

Лукашэнка: Ніякі Асад не дыктатар. Ён лячыў людзей, ніколі нікога не забіваў33

Адбыўся ператрус у мінскім рэкламным агенцтве AdPlanes

У Мінску і Гродне можна ўзяць жывую ялінку на святы ў арэнду. Колькі гэта каштуе?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава з Пінска, якую неаднаразова судзілі за «экстрэмізм»8

Скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава з Пінска, якую неаднаразова судзілі за «экстрэмізм»

Галоўнае
Усе навіны →