Крукс, які зрабіў замах на Дональда Трампа, планаваў напад і на члена брытанскай каралеўскай сям'і
20-гадовы Томас Мэцью Крукс быў застрэлены агентамі Сакрэтнай службы 13 ліпеня — адразу пасля таго, як ён адкрыў стральбу па кандыдаце ў прэзідэнты ЗША Дональду Трампу падчас перадвыбарчага мітынгу ў Пенсільваніі. Цяпер ФБР апублікавала справаздачу, у адпаведнасці з якой на прыцэле ў стралка быў у тым ліку і член брытанскай каралеўскай сям'і, піша Bild.
Паводле даных выдання The Mirror, расследаванне амерыканскага агенцтва бяспекі засведчыла, што перад смерцю Крукс шукаў у Інтэрнэце неназванага члена брытанскай каралеўскай сям'і ў якасці яшчэ адной магчымай цэлі для замаху.
Паводле справаздачы ФБР, Крукс таксама шукаў інфармацыю пра амерыканскіх высокапастаўленых асоб, уключаючы дырэктара ФБР Крыстафера Рэя і генеральнага пракурора ЗША Мэрыка Гарланда. Акрамя таго, следчыя выявілі на прыладах Крукса фатаграфіі Джо Байдэна і Дональда Трампа, а таксама нататкі з датамі маючых адбыцца мітынгаў.
Матыў замаху на Трампа пакуль што застаецца незразумелым, нягледзячы на тое што ФБР узламала тэлефон Крукса, абшукала яго дом, праверыла ягоны камп'ютар і апытала больш за 100 чалавек.
Вядома толькі, што за некалькі дзён да замаху Крукс напісаў на адным з гульнявых сайтаў: «13 ліпеня будзе маім дэбютам, глядзіце, як гэта будзе адбывацца».
Замах на Дональда Трампа планаваў Іран — CNN
Як адразу пасля замаху на Трампа сацсеткі запоўнілі тэорыі змовы і пры чым тут Ілан Маск
У машыне хлопца, што страляў у Трампа, знайшлі выбухоўку
«Я ненавіджу рэспубліканцаў, я ненавіджу Трампа». У сацсетках вірусіцца фэйкавае відэа ад нібыта стралка ў Трампа
Хлопец, што страляў у Трампа, быў рэспубліканцам
ФБР назвала імя таго, хто страляў у Трампа
Каментары