20-гадовы Томас Мэцью Крукс зарэгістраваны ў спісах выбаршчыкаў Пенсільваніі сярод прыхільнікаў Рэспубліканскай партыі — партыі Трампа.
У стралка не было крымінальнага мінулага, адлюстраванага ў адкрытых судовых пратаколах Пенсільваніі, і афіцыйныя асобы заявілі, што не ўстанавілі матыў злачынства.
Даныя аб рэгістрацыі выбаршчыкаў паказалі, што Крукс быў зарэгістраваны як рэспубліканец. У той жа час даныя аб фінансаванні Федэральнай выбарчай кампаніі сведчаць, што ў студзені 2021 года ён ахвяраваў 15 долараў дэмакратам.
Страляніна адбылася 14 ліпеня падчас выступу Трампа перад прыхільнікамі. Былы прэзідэнт ЗША, які зноў вылучаецца на пасаду кіраўніка краіны, быў лёгка паранены ў вуха. Два чалавекі, уключаючы стралка, забітыя, двое ўдзельнікаў мітынгу цяжка параненыя.
Стральба на перадвыбарным мітынгу расследуецца як спроба замаху на кандыдата ў прэзідэнты.
Расследаванне нападу вядзе ФБР пры садзейнічанні Сакрэтнай службы, якая займаецца аховай прэзідэнтаў і мясцовых праваахоўных службаў.
Каментары
- Мяне клічуць Мэцью Крукс, я ненавіджу рэспубліканцаў і Трампа, бо яны хібныя (wrong)хлопцы
Зрэшты і бяз цытаты зразумела з ўчынкаў - грашовыя ахвяраваньні, каго падтрымліваў забойца