Свет1010

Байдэн назваў адзіную ўмову, пры якой адмовіцца ад прэзідэнцтва

Цяперашні прэзідэнт ЗША заявіў, што можа адмовіцца ад удзелу ў выбарах. Але ён згодны прыняць такое рашэнне, калі ўзнікнуць сур'ёзныя праблемы са здароўем.

Джо Байдэн.Скрыншот відэа CBS News

Паводле яго, калі дактары палічаць, што стан здароўя не дазволіць яму выконваць свае абавязкі на пасадзе прэзыдэнта, то Байдэн гатовы ім падпарадкавацца.

«Калі б у мяне выявілі нейкае захворванне, калі б хтосьці, дактары, прыйшлі і сказалі, што ў вас такая праблема», — заявіў прэзідэнт ЗША ў інтэрв'ю CBS News.

Прэзідэнту ЗША Джо Байдэну ўжо 81 год, пра што не стамляецца нагадваць яго галоўны супернік у прэзідэнцкай гонцы Дональд Трамп, якому, праўда, таксама нямала: 78 гадоў.

Выбары прэзідэнта ЗША адбудуцца 5 лістапада. 20 лістапада Байдэну споўніцца 82 гады.

Каментары10

  • Мх
    17.07.2024
    "Пакуль вы мяне не вынесеце нагамі наперад, іншых кандыдатаў не будзе"
  • Тося Амерыканка
    17.07.2024
    Абое рабае,як кажуць у нас на вёсцы.
  • Бобр
    17.07.2024
    Сваёй упартасцю набліжае ўпэўненую перамогу рэспубліканцаў. Чым ён лепшы за Лукашэнка або Пуціна? Вось сьвет бача яго дзядоўскія паводзіны.

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады19

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску гарэў жылы дом6

У Гродне дзіця два месяцы крала цацкі з крамы. Яго маці хоча падаць у суд на прадаўцоў6

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў4

На мяжы затрымалі каля 20 дальнабойшчыкаў 5

Метэарыт упаў у Мінскай вобласці. Ахвотныя могуць далучыцца да пошукаў14

54-гадовага беларуса знайшлі мёртвым у Антальі4

Блогер, на якога пісала даносы Вольга Бондарава, апублікаваў сумесны здымак з Колем Лукашэнкам15

Пад Мінскам прадалі ўчастак за рэкордныя грошы

КНДР адказала Лукашэнку: ніякіх запрашэнняў яму не дасылалі, гэта ён дамагаецца сустрэчы31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады19

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →