Грамадства44

Таксістаў ужо пачалі штрафаваць за выкарыстанне машын у асабістых мэтах — па дзіўным артыкуле

Рэестр аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах увёў новыя правілы для таксістаў. Адно з самых дыскусійных — забарона на выкарыстанне аўтамабіля таксі ў асабістых мэтах. І супрацоўнікі ДАІ пачалі штрафаваць вадзіцеляў за парушэнне гэтага правіла.

Транспартная інспекцыя Магілёўскай вобласці праводзіла аперацыю «Плафон», у рамках якой аштрафавала пяць вадзіцеляў за выкарыстанне аўтамабіля-таксі ў асабістых мэтах, піша abw.by.

Штрафуюць за гэта парушэнне па цікавым артыкуле — за ўдзел у дарожным руху транспартных сродкаў з няспраўнасцямі. 

Транспартная інспекцыя спасылаецца на Закон «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках», які вызначае аўтамабіль-таксі як транспартны сродак, які выкарыстоўваецца для аўтамабільных перавозак пасажыраў і які адпавядае патрабаванням, устаноўленым Правіламі аўтамабільных перавозак пасажыраў.

Пры гэтым ПДР забараняюць удзел у дарожным руху транспартнага сродку з вонкава бачнымі налепкамі (малюнкамі), акрамя вызначаных ва ўсталяваным парадку апазнавальных знакаў, прадугледжаных у прыкладанні да ПДР, трафарэтаў, выстаўленых на ветравым або бакавым шкле транспартнага сродку аператыўнага прызначэння, рэкламы, інфармацыі аб транспартнага сродку адпаведнай арганізацыі.

Выкарыстанне фізічнай асобай транспартнага сродку з адметнымі знакамі абслугоўвання аўтамабіля-таксі для сваіх асабістых, сямейных, хатніх і іншых патрэб, не звязаных з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай дзейнасці, трактуецца як парушэнне ПДР.

Штраф за кіраванне транспартным сродкам з няспраўнасцю складае адну базавую — 40 рублёў. Аднак пры паўторным парушэнні можна нарвацца і на штраф у пяць базавых — 200 рублёў.

Каментары4

  • gfh gfhg gfh fg
    17.07.2024
    дык што, ізноў у моду ўваходзяць магнітныя налепкі з шашачкамі?
  • Тама
    17.07.2024
    А як яны вызначаюць мэту перасоўваньня? Калі я высадзіў пасіка і праехаў 500 мэтраў да крамы купіць сабе пляшку Колы, гэта ўжо ў асабістых патрэбаў?
  • фсфы
    18.07.2024
    Тама, канешне для асабтістых. гэта ж аперацыя "Плафон" :))))))

«Нам такія факты невядомыя». Як лукашэнкаўскія чыноўнікі адбіваліся ў Жэневе ад нязручных пытанняў Камітэта ААН9

«Нам такія факты невядомыя». Як лукашэнкаўскія чыноўнікі адбіваліся ў Жэневе ад нязручных пытанняў Камітэта ААН

Усе навіны →
Усе навіны

16-гадовы падлетак пайшоў да знаёмай у Брэст з Гродна пешшу. За ім паехала міліцыя1

Пасля арышту Дурава папулярнасць Telegram у свеце істотна вырасла

«Рыэлтарка плакала ў слухаўку». Як улады адмяняюць угоды па продажы нерухомасці палітычных уцекачоў19

Ці пагражае нешта Telegram пасля затрымання Паўла Дурава?5

Аляксей Талай здымаецца ў расійскім фільме пра вайну22

Ноччу Расія зноў атакавала Украіну 

Дурава пакінулі пад вартаю, яго спадарожнікаў адпусцілі4

Шрайбман расказаў, чаго чакаць ад выбараў 2025 года, што можа зрабіць апазіцыя і на што пайсці Лукашэнка44

«Галоўнае — не перахітрыць самога сябе». МЗС Беларусі адказала на заклік Украіны адвесці войскі ад мяжы12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нам такія факты невядомыя». Як лукашэнкаўскія чыноўнікі адбіваліся ў Жэневе ад нязручных пытанняў Камітэта ААН9

«Нам такія факты невядомыя». Як лукашэнкаўскія чыноўнікі адбіваліся ў Жэневе ад нязручных пытанняў Камітэта ААН

Галоўнае
Усе навіны →