Грамадства99

Польская мытня патлумачыла, чаму беларусам не дазваляюць вывозіць тавары

Новы пакет санкцый ЕС распаўсюджваецца на тавары, набытыя фізічнымі асобамі з Беларусі ў розніцу на тэрыторыі Еўрасаюза і вывозяцца за межы ЕС. Пра гэта гаворыцца ў адказе мытнай службы Польшчы на запыт рэдакцыі выдання Most.

«Нацыянальная падатковая адміністрацыя ажыццяўляе кантроль у адпаведнасці з дзейным заканадаўствам. У прыватнасці, мы кантралюем захаванне забаронаў на вываз з Польшчы і ўвоз у Польшчу тавараў, якія падпадаюць пад санкцыі ЕС.

Мытныя дэкларацыі правяраюцца ў дачыненні да фізічных і юрыдычных асоб, на якіх распаўсюджваюцца санкцыі ў адпаведнасці з нормамі Еўрапейскага Саюза, — заявіў Most прэс-сакратар Люблінскага аддзялення Падатковай адміністрацыі Польшчы Міхал Дзерусь.

Далей ён прывёў спіс дакументаў, на падставе якіх робіцца кантроль. Гэта рэгламенты Еўрасаюза, прынятыя ў сувязі з агрэсіяй супраць Украіны: 8333/2014, 765/2006 і 269/2014. Ён таксама нагадаў, што спіс забароненых да вывазу тавараў быў дапоўнены рэгламентам 2024/1865 ад 29 чэрвеня 2024 года.

«У абавязкі мытнай і фіскальнай службы на гэтым участку знешняй мяжы Еўрапейскага Саюза, акрамя звычайнага памежнага кантролю, уваходзіць таксама забеспячэнне таго, каб санкцыі, уведзеныя супраць Расіі і Беларусі, не парушаліся.

У сувязі з гэтым заканадаўства абавязвае супрацоўнікаў, якія дзяжураць на дзяржаўнай мяжы, праводзіць дбайныя і працаёмкія праверкі. Такія праверкі ўключаюць, у прыватнасці:

  • дбайны аналіз суправаджальнай дакументацыі;
  • праверку, ці адпавядае мытная дэкларацыя рэгламентам і дадаткам да іх, што тычацца санкцыйных тавараў;
  • пры наяўнасці падстаў — фізічны дагляд, — гаворыцца ў каментары Міхала Дзеруся.

Ён звярнуў увагу, што прынятыя 29 чэрвеня змяненні пашырылі сферу прымянення ўжо наяўных санкцый у дачыненні да Беларусі, а таксама пералік суб'ектаў, да якіх павінны прымяняцца абноўленыя палажэнні.

«Гэта азначае, што адрасатамі нормаў на імпарт і экспарт з'яўляюцца таксама фізічныя асобы, якія перамяшчаюць тавары, набытыя ў розніцу», — пракаментаваў Дзерусь.

4 ліпеня Польшча стала разварочваць фізічных асоб, якія спрабавалі вывезці ў Беларусь набытыя ў ЕС тавары. Шматлікія турысты не змаглі аформіць на мяжы вяртанне ПДВ і перасекчы мяжу з таварам, пасля чаго сталі здаваць у крамы тэхніку, адзенне, абутак і іншыя пакупкі.

Іншыя падарожнікі ўсё ж здолелі правезці тавары для асабістага карыстання, у тым ліку прадукты харчавання, мыйныя сродкі, адзенне.

@nashaniva Увага! Польшча перастала пускаць фуры з Беларусі #дальнобойщики #дальнобой #белорусывпольше #беларусь #польша #нашаніва ♬ Suspense Thriller - Nitesail

Каментары9

  • Федзя
    08.07.2024
    Жора, карыстайся расейскiмi унiтазамi, гэта тваё.
  • Зоотехник
    08.07.2024
    Жора, очень сложно совершать акты гибридной агрессии не поср*вши.
  • Mors12
    08.07.2024
    [Рэд. выдалена]

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →