Свет1

99% ​​расійскіх фэйкавых акаўнтаў сацсеткі пакідаюць некранутымі — сакрэтныя дакументы ЗША

Акрамя гэтага, амерыканскай выведцы стала вядома аб падрабязнасцях дзейнасці прыгожынскай «Фабрыкі троляў» і расійскага сакрэтнага Цэнтра спецыяльных аперацый у кіберпрасторы.

Расійскія прапагандысты Сіманьян, Салаўёў і Кісялёў. Калаж: «Новая газета Еўропа»

Згодна са злітым дакументам ЗША, эксклюзіўна прадстаўленым выданнем The Washington Post, сусветныя сацыяльныя сеткі і пошукавыя сістэмы не выяўляюць або пакідаюць некранутымі 99% фэйкавых акаўнтаў, якія распаўсюджваюць расійскую прапаганду ў інтэрнэце. 

У дакуменце паведамляецца, што Крэмль стаў больш паспяховым у маніпуляцыі інфармацыяй і распаўсюджванні хлусні (напрыклад, пра вайну супраць Украіны), выкарыстоўваючы сотні тысяч фэйкавых акаўнтаў у інтэрнэце. Таксама адзначаецца рэзкае ўзмацненне расійскай прапаганды на такіх платформах як Telegram, Twitter, YouTube і TikTok.

Апроч гэтага, высветлілася, што амерыканская выведка мае доступ да ўнутрыслужбовай дакументацыі «ГлавНИВЦ УДП РФ» (Галоўны навукова-даследчы вылічальны цэнтр Кіравання справамі Прэзідэнта РФ, ці проста ГалоўНДВЦ) — паўсакрэтнай і вельмі ўплывовай расійскай дзяржаўнай арганізацыі па наглядзе за кіберпрасторай і тэлекамунікацыйнымі сістэмамі Расіі і замежжа.

Спецслужбы ЗША таксама маглі праслухоўваць супрацоўнікаў ГалоўНДВЦ, і менавіта адтуль Пентагон перахапіў службовую справаздачу, у якой гаварылася аб нібыта практычнай немагчымасці адсочвання расійскіх фэйкаў у інтэрнэце. 

Невядома, ці з'яўляюцца такія сцвярджэнні праўдзівымі, аднак некаторыя эксперты па гэтым пытанні адзначылі выданню, што падобнае выклікае ў іх трывогу. З іншага боку, поспехі расійскай прапаганды могуць быць і перабольшаныя.

Што яшчэ раскрывае дакумент?

Зліты дакумент раскрывае падрабязнасці аб кампаніі дэзінфармацыі і прапаганды, якую праводзіць ГалоўНДВЦ пры дапамозе «сотняў тысяч фэйкавых ботаў сеткі Fabrika (гэтай назвай амерыканская выведка пазначае скандальна вядомую расійскую «Фабрыку троляў» Яўгена Прыгожына — заснавальніка групоўкі «Вагнер»).

У справаздачы сказана, што ГалоўНДВЦ у канцы 2022 года заняўся ўдасканаленнем магчымасцей «Фабрыкі троляў» для «павелічэння кантролю Масквы над хатнім інфармацыйным асяроддзем і ўзмацнення прасоўвання расійскай прапаганды за мяжой».

Гэта, па інфармацыі ЗША, таксама мае на мэце ўнясенне разладу паміж краінамі Захаду і «дэмаралізацыю ўкраінцаў». 

«Боты праглядаюць публікацыі ў сацсетках, ставяць лайкі, падпісваюцца і рэпосцяць прапагандысцкі і фэйкавы кантэнт, а таксама маніпулююць колькасцю праглядаў, каб перамясціць гэты кантэнт уверх па выніках пошуку, рэйтынгу і спісах рэкамендацый. У той жа час Fabrika займаецца масавым спамам прапаганды і фішынгавых спасылак на нумары і электронныя пошты звычайных карыстальнікаў», — гаворыцца ў дакуменце.

Апроч гэтага, The Washington Post прыводзіць інфармацыю і з іншага,больш засакрэчанага дакумента, фатаграфію якога не выстаўляла на паказ.

У ім расказваецца аб дзейнасці новай расійскай сакрэтнай арганізацыі — Цэнтра спецыяльных аперацый у кіберпрасторы — якая пераважна займаецца Украінай. Спецслужбы ЗША змаглі даведацца аб мэтах і запланаваных аперацыях гэтай арганізацыі на ўвесь 2023 год.

Гэтыя планы і мэты на 2023 год складаюцца з 6 інфармацыйна-псіхалагічных спецыяльных аперацый:

  1. Распальванне рознагалоссяў на Захадзе шляхам распаўсюджвання ідэі аб тым, што афіцыйныя асобы ЗША нібыта хаваюць ад саюзнікаў пабочныя эфекты сваіх вакцын.
  2. Дэманізацыя і абясчалавечванне ўкраінскага палка «Азоў» для падтрымання прапагандысцкага вобраза палка і Украіны як «страшнага ворага» для расійскіх грамадзян.
  3. Усяленне страху ва ўкраінскіх бежанцаў у Польшчы, Літве і Латвіі шляхам распаўсюджвання фэйкавага наратыву аб жаданні ўладаў гэтых краін адправіць украінцаў назад ваяваць супраць Расіі.
  4. Інфармаванне міжнароднай грамадскасці аб тым, што Украіна нібыта вярбуе супрацоўнікаў ААН для шпіянажу ў сваіх мэтах.
  5. Распаўсюджванне ілжывых звестак аб правядзенні Украінай і НАТА сумесных спецыяльных аперацый уплыву супраць Еўропы.
  6. Раскрыццё асоб украінскіх вайскоўцаў і грамадзянскіх актывістаў, якія займаюцца правядзеннем інфармацыйных нападаў на Расію.

Нагадаем, што з прычыны ўцечак амерыканскіх сакрэтных дакументаў таксама сталі вядомыя рэальныя страты расійскай арміі, у тым ліку і колькасць загінулых байцоў расійскага элітнага спецназа ГРУ.

Сам віноўнік гэтых зліваў быў нядаўна знойдзены і арыштаваны ўладамі ЗША. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама: 

Смерць Пуціна, смерць Зяленскага, «удар па Крамлі». Разведка ЗША разглядае «неверагодныя» сцэнары вайны — злівы

У злітых сакрэтных дакументах ЗША тлумачыцца дыверсія ў Мачулішчах

Што такое Discord — платформа, на якой былі апублікаваныя сакрэтныя амерыканскіядакументы, і як ёй карыстацца

Каментары1

  • монитор
    18.04.2023
    Так даже здесь на НН есть рашистские боты в виде «ром» и др.

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?8

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?

Усе навіны →
Усе навіны

«Сёння ясна, што ў габрэяў у Францыі няма будучыні». Галоўны рабін Парыжа заклікаў габрэяў зʼязджаць з Францыі3

У Полацку з'явіўся прыгожы мурал з Усяславам Чарадзеем ФОТА

У Камянецкім раёне ўсё яшчэ шукаюць зніклую чатырохгадовую дзяўчынку. Патрэбныя добраахвотнікі

Мінабароны Расіі заявіла аб знішчэнні пяці ўкраінскіх Су-27 на аэрадроме ва ўкраінскім Міргарадзе1

У Магілёве збіраюцца пабудаваць музейны комплекс у гонар расійскага цара Мікалая II13

«Каб не размова пра грошы за канапай, я б яго не пазнала». Зняволеная расказала пра сустрэчу з Ціханоўскім у турэмным цягніку9

Сёння зноў перакрыюць вуліцы Мінска з-за рэпетыцый параду4

Быў пад наркотыкамі, аказаў супраціў. Памежнікі расказалі пра голага мужчыну на мяжы пад Брэстам6

«Гатова была пачынаць нават з адным вучнем». Беларусы ў Грузіі ствараюць беларускамоўную школу17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?8

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?

Галоўнае
Усе навіны →