Свет11

Фабрыка накрутак. Як УКантакце ператварае рунэт у тэлевізар з дапамогай комікаў, троляў і блогераў

Змена ўладальнікаў УКантакце прывяла да паступовага ператварэння платформы з IT-кампаніі з сацсеткамі, гульнявым бізнэсам, таксі і дастаўкай ежы ў «Першы канал у лічбе». Цяпер платформа імкнецца прымусіць спажыўца праводзіць на ёй як мага больш часу і прапаноўвае толькі палітычна вывераны кантэнт. Як так адбылося і якія вынікі?

Офіс УКантакце ў Мінску VK office in Minsk Офис ВКонтакте в Минске
Офіс УКантакце ў Мінску. Фота: vk.com 

Расследаванне адносна УКантакце правялі журналісты выдання The Bell. Яны звяртаюць увагу на тое, што два гады назад УКантакце змяніла акцыянераў і кіраўніцтва. Замест мільярдэра Алішэра Усманава ўладальнікамі платформы сталі сябар Пуціна Юрый Кавальчук і «Газпром-медыя», а гендырэктарам — сын намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Расіі Сяргея Кірыенкі Уладзімір.

На той час у адрозненне ад моднай сацсеткі часоў Паўла Дурава платформа магла пахваліцца толькі колькасцю карыстальнікаў, а вось па ўцягнутасці і часе, які праводзіўся ў сетцы (time spent) яна значна прайгравала заходнім канкурэнтам.

З прыходам новых уладальнікаў і гендырэктара змены не прымусілі сябе доўга чакаць. Галоўнай задачай стала пазбавіцца ад няпрофільных актываў і кансалідаваць усё, што прыцягвае наведвальніка з мэтай пабудовы так званага «Першага каналу ў лічбе».

Уладзімір Кірыенка пазбавіўся ад самых стратных актываў УКантакце, а сэрвіс дастаўкі Delivery Club быў абменены на медыйныя актывы Яндэкса — «Новості» і «Дзэн», а таксама сэрвіс yandex.ru.

Палітычная рэклама

За палітычны кантэнт на платформе адказвае спецыяльнае падраздзяленне, якое з 2017 года і да нядаўняга часу ўзначальваў Сцяпан Кавальчук — унук роднага брата Юрыя Кавальчука. Структура налічвае каля сотні чалавек і, па словах журналістаў, узаемадзейнічае з Адміністрацыяй прэзідэнта і Інстытутам развіцця інтэрнэту, праз якое ідзе шчодрае фінансаванне патрыятычнага кантэнту ў сацыяльных сетках.

Як распавяла адна з крыніц выдання, пяць гадоў таму калякрамлёўскія структуры пачалі выкупляць папулярныя паблікі ва ўладальнікаў на добрых умовах. Пры гэтым самі групы ў адмінаў не забіралі, а прасілі весці іх далей — таму што разумелі, што рабіць гэта самі не змогуць. Але купля дазваляла ставіць адзін-два неабходныя допісы на дзень.

Для прасоўвання допісаў з гэтых старонак былі нават створаныя спецыяльныя інструменты. Напрыклад, яны ставіліся замест рэкламных блокаў толькі без пазнакі «рэклама». А відэа прасоўвалі за кошт таго, што ролікі ставілі на аўтапрайграванне ў стужку ў спецыяльнае акенца. Усё гэта, як сцвярджаюць спецыялісты, дазваляла атрымліваць неабходную лічбу праглядаў.

Адначасова з працай у супольнасцях каманда Кавальчука адказвала за кропкавую падтрымку прыкладна 20 найбуйнейшых расійскіх СМІ. Іх кантэнт пачаў інтэгравацца ў стужку рэкамендацый, а рэдакцыям пачалі выдаваць «купоны на рэкламу», каб яны маглі бясплатна прасоўваць свае матэрыялы ў сацсетках.

Пры гэтым палітычная рэклама ў сацсетках УКантакце афіцыйна забаронена. Прасоўваць допісы з агітацыяй можна толькі ад зарэгістраваных ЦВК кандыдатаў і толькі ў перадвыбарчы перыяд. Але па факце, як пацвердзілі выданню некалькі суразмоўцаў, гэтыя абмежаванні не працуюць.

У выніку для палітычнай рэкламы ў кампаніі з'явілася асобная каманда мадэратараў. А чыноўнікі з дапамогай рэкламных інструментаў УКантакце атрымалі магчымасць самастойна таргетаваць свой кантэнт.

Як сцвярджаецца ў матэрыяле, сацсеткі УКантакце і «Аднакласнікі» будуць галоўнымі агітатарамі прэзідэнцкай перадвыбарнай кампаніі, бо даюць магчымасць працаваць з электаральнымі групамі і дабівацца неабходных дамоўленасцей з лідарамі грамадскіх меркаванняў.

За працу з аўдыторыяй будзе адказваць усерасійскі цэнтр кампетэнцый у сферы інтэрнет-камунікацый «Дыялог». Яго супрацоўнікі будуць вывучаць паблікі ў сацсетках і прапаноўваць напрамкі працы з электаральнымі групамі.

Клікаць на выбары будуць і праз асабістыя старонкі чыноўнікаў, міністэрстваў і ўстановаў. Як сцвярджаецца, супрацоўнікі «Дыялогу» маюць паролі да іх старонак і ў выпадку неабходнасці робяць масавую рассылку патрэбнага матэрыялу.

Прасоўванне дзяржаўнага парадку дня вядзецца праз 146 тысяч акаўнтаў з сацсеткі УКантакце, якія па даных на чэрвень 2023 года былі падключаны да сістэмы «Дыялог» і мелі 118 мільёнаў падпісчыкаў.

Як адзначаюць крыніцы выдання, у планах «Дыялогу» уключэнне перадвыбарчай кантэкстнай рэкламы ў персанальную стужку карыстальніка УКантакце. Што дазволіць, па словах аднаго з паліттэхнолагаў, «пхаць рэкламу выбараў паміж параваркамі».

Фабрыка троляў, шоу і серыялы

Як сцвярджаюць журналісты, сотні мільёнаў расійскіх рублёў на вытворчасці прапагандысцкага кантэнту для УКантакце асвойвае кампанія «Да-Цім Прадакшн». З пачаткам вайны яна істотна пашырыла свой штат, набраўшы рэдактараў тэлеграм-каналаў, адміністратараў суполак, капірайтараў, вэб-распрацоўшчыкаў, smm-шчыкаў, бізнэс-кансультантаў, псіхолагаў, юрыстаў, сацыёлагаў. Кампанія стварыла свой даследчы цэнтр для маніторынгу сацсетак.

Адна з крыніц выдання сцвярджае, што «Да-Цім» збіраецца перад прэзідэнцкай кампаніяй стварыць сваю «фабрыку троляў», якая будзе працаваць у суполках УКантакце, а таксама зоймецца стварэннем «патрыятычных паблікаў» і суполак «для распальвання варожасці ў іншых краінах».

Акрамя гэтага, з нядаўняга часу платформа стала больш увагі надаваць стварэння так званага «доўгага кантэнту» — шоу і серыялаў.

Сцяпан Кавальчук у верасні ўзначаліў сацсетку УКантакце і сваім асноўным праектам абраў платформу «VK Відэа». З яе ён хоча зрабіць «забойцу YouTube». Для дасягнення мэты робіцца стаўка на блогераў, зорак і эксклюзіўны кантэнт.

Для гэтага год назад платформа выкупіла кантрольны пакет кампаніі буйнога вытворцы забаўляльнага кантэнту Medium Quality Production. Яго камедыйныя шоу «Што было далей?», «Унутры Лапенка», «Вялікае шоу» і «Жаночы фармат» сумарна набіралі на YouTube дзясяткі мільёнаў праглядаў.

У адрозненне ад YouTube, «VK Відэа» не мае жорсткага кантролю кантэнту. Там працуе толькі адно строгае правіла — не чапаць палітыку. Тым, хто супрацоўнічае з гэтай расійскай платформай, гарантуюць трафік у некалькі сотняў тысяч праглядаў.

Вось з праглядамі якраз і робяцца дзіўныя рэчы. Як распавёў журналістам адзін з блогераў, з пачаткам супрацоўніцтва з «VK Відэа» яго ролікі ў сярэднім набіраюць 300-500 тысяч праглядаў. Праблема ў тым, што колькасць рэакцый — лайкаў і каментароў — зусім не адпавядае такому трафіку. Такое ўражанне, што гледачы — не сапраўдныя.

Як распавёў адзін з субяседнікаў выдання, галоўная праблема «VK Відэа» ў тым, што на ім шмат ручнога ўмяшання, там няма ні нармальнай сістэмы рэкамендацый, ні празрыстай манетызацыі.

Нягледзячы на недахопы, сэрвіс дэманструе добрыя паказчыкі. Па выніках 2023 года, мабільны дадатак «VK Відэа» ўсталявалі 2,6 мільёнаў разоў, а месячная аўдыторыя сэрвісу склала 68 мільёнаў карыстальнікаў. У той час як месячная аўдыторыя YouTube у Расіі ў лістападзе была 95 мільёнаў.

Адзіная кантэнт-платформа

Хоць перамены і адбыліся, адзначаюць аўтары матэрыялу, УКантакце не змагла іх манетызаваць. Па выніках 2022 года платформа была сярод дзесяці самых стратных кампаній краіны апярэдзіўшы Маскоўскі метрапалітэн і «Пошту Расіі». Першае паўгоддзе 2023 года кампанія таксама скончыла з стратамі.

Як сцвярджаюць супрацоўнікі, з нядаўняга часу УКантакце пачала эканоміць, спыніла выплаты гадавых бонусаў, запаволіла прыём новых супрацоўнікаў.

Пры гэтым на парадку дня УКантакце стаіць стварэнне яшчэ аднаго маштабнага праекту — Адзінай кантэнт-платформы. Мяркуецца, што карыстальнікі атрымаюць магчымасць адзінай кропкі ўваходу адразу ў тры прадукты — УКантакце, «Аднакласнікі» і «Дзэн». Але разумення, як гэта будзе рэалізавана, пакуль няма.

Многім у кампаніі сама ідэя такога абʼяднання здаецца немагчымай нават чыста тэхнічна, бо прадукты вельмі розныя тэхналагічна.

Таму пакуль уся канцэпцыя адзінай кантэнт-платформы — «сцяг», які вельмі падабаецца «вялікім дзядзечкам» з Адміністрацыі прэзідэнта Расіі.

Чытайце яшчэ:

«Укантакце» адкрыла офіс у Мінску

Як засцерагчы сябе ў VK, Facebook і «Аднакласніках» — падрабязны гайд

«Румолаўцы» выкупілі мінскі паблік УКантакце: абсмейваюць забітую настаўніцу са Стоўбцаў, піяраць Пуціна і заклікаюць забіць Ціму Беларускіх

Каментары1

  • За Свабоду!
    27.12.2023
    Воры распіла і тут перамаглі і ў данным кантексте гэта добра, як бы цынічна гэта не гучала. Нехай крадуць далей.

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ4

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў10

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі6

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

Даляр падаражэў упершыню за сем таргоў зніжэння і амаль адразу на тры капейкі

Украінец-ухіліст захрас у цясніне ў гарах, яго выратавала кацяня2

Нарышкін заявіў, што Расія «блізкая да дасягнення мэт СВА ва Украіне», каб не адбылося «знясілення»21

Следчыя вызначылі абставіны жорсткага забойства, якое адбылося 16 гадоў таму ў Пінску

Прызначаны новы рэктар ЕГУ — ізноў не беларус29

Чатырох замежнікаў забілі ў Батумі, у забойстве падазраюцца таксама замежнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ4

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →