Ежа33

Агурковае марозіва — рэцэпт

Спалучэнне агурка з ківі, ананасам або сокам лайма — ледзяны прысмак, поўны смаку і пажыўных рэчываў. А таксама добры спосаб ахаладзіцца ў гарачы дзень.

Cucumber popsicle
Фота: zestysouthindiankitchen.com

Як гатаваць марозіва з агурком і ківі

Каб прыгатаваць марозіва з агурком і ківі, спатрэбіцца:

  • 1 агурок, абабраны і нарэзаны лустачкамі
  • 4 ківі, абабраныя і тонка нарэзаныя
  • 1 шклянка вады
  • сок з двух лаймаў
  • 1/4 шклянкі цукру (або мёду, агавы)
  • формы і палачкі для эскімо

Як гатаваць:

  1. Дадайце ў блендар агурок, палову лустачак ківі, ваду, сок лайма і цукар. Змяшайце да аднастайнай масы.
  2. Раскладзіце лустачкі ківі, якія засталіся, па формачках, а затым выліце ў іх сумесь ківі і агуркоў.
  3. Устаўце палачкі для марожанага. Замарозьце як мінімум на 6 гадзін (або на ноч). Перад падачай апусціцк формачкі ў цёплую ваду на 10 секунд, затым асцярожна дастаньце марозіва з формачак.

Як гатаваць марозіва з агурком і ананасам

Каб зрабіць марозіва з агурком і ананасам, спатрэбіцца:

  • какосавае малако — 1 бляшанка
  • агурок — 4 штукі
  • свежы ананас, нарэзаны кубікамі — 1 шклянка
  • мёд — 2 сталовыя лыжкі
  • белы шакалад — 1 плітка
  • формы і палачкі для эскімо

Як гатаваць:

  1. Пакладзіце какосавае малако ў халадзільнік на ноч, каб вяршкі аддзяліліся ад вады. Адкрываем банку асцярожна, не моцна яе страсаючы. Вяршкі акуратна збіраем лыжкай, какосавую ваду пакідаем.
  2. Абіраем агуркі, наразаем дробнымі кубікамі і кладзём у міску. Дадаём кавалачкі ананасу і мёд, старанна змешваем у блендары. Выліваем масу ў формы (пакіньце трохі месцы для какосавага пласта) і змяшчаем іх прыкладна на гадзіну ў маразільную камеру.
  3. Растапіце шакалад у каструлі на вельмі слабым агні, стала памешваючы (старайцеся не награваць яго занадта моцна). Здымаем з пліты і трохі астуджаем. Дадаём какосавыя вяршкі і старанна змешваем.
  4. Дастаём з маразілкі агурковае марозіва, зверху акуратна выкладваем какосавую масу. Замарожваем яшчэ на гадзіну, каб яно стала цвёрдым. Па заканчэнні гэтага часу ўстаўляем палачкі ў марозіва і змяшчаем формы ў маразільную камеру на 3-4 гадзіны.

Каментары3

  • хамса ў... лёгкай (скажам так) дэпрэсіі
    07.07.2024
    а што, калі я не хачу?
    ні агурок і нішто?
    што калі ў мяне з'явілася новая сып на руцэ нябачная мной дасюль? і зараза чэшацца
  • дочка Максима Дизайнера
    07.07.2024
    насамрэч

    гэтым летам нешта асаблівае... у сына-астматыка-алергіка не перастае рэакцыя больш за месяц. раней такога не было.

    больш за тое. у мяне нейкія дзіўныя высыпанні на скуры
  • Грак
    07.07.2024
    Сонца нядобрае, нельга быць пад адкрытымі сонечнымі промнямі. Плануйце паходы на вуліцу ў ранні час і ўвечары, а ў сярэдзіне дня трымайцеся ценю.

У Мінску разбіраюць Гістарычную майстэрню, якая захоўвала памяць пра Халакост3

У Мінску разбіраюць Гістарычную майстэрню, якая захоўвала памяць пра Халакост

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхару Наваполацка выставілі абвінавачванне ў тэрактах на БАМе1

Тарыфы на таксі сталі меншыя: што кажуць кіроўцы і чаго чакаць далей1

Чарга з легкавых машын на польскай мяжы знікла

Фрыдман: Пасля вайны ціск Масквы на Лукашэнку павялічыцца6

Дваіх жыхароў Магілёва затрымалі нібыта за фінансаванне УСУ1

Цана біткойна ўпершыню ў гісторыі перавысіла 100 тысяч даляраў2

Начальнікі Генштабоў Расіі і ЗША правялі таемную тэлефонную размову1

Анёлы на столі, залаты ёршык і дызайн з вокладкі часопіса. Як выглядаюць кватэры ў элітных дамах Мінска ШМАТ ФОТА3

Памёр Алесь Мікалайчанка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску разбіраюць Гістарычную майстэрню, якая захоўвала памяць пра Халакост3

У Мінску разбіраюць Гістарычную майстэрню, якая захоўвала памяць пра Халакост

Галоўнае
Усе навіны →