Свет88

«Макрон кінуў Францыю пад аўтобус». Што піша прэса пра выбары ў Францыі і іх першыя вынікі

Францыя перажывае шок пасля перамогі правых папулістаў у першым туры выбараў у парламент Францыі — BILD сабраў галоўныя каментары прэсы.

Пратэсты ў Францыі пасля абвяшчэння першых вынікаў выбараў. Фота: AP Photo / Louise Delmotte

У першым туры пазачарговых выбараў у Францыі перамогу атрымала партыя «Нацыянальнае абʼяднанне» пад кіраўніцтвам Марын Лё Пэн і Жардана Бардэлы. На другім месцы апынулася партыя «Новы народны фронт», а на трэцім — прэзідэнцкая кааліцыя «Разам за Рэспубліку». 

Такім чынам, Эмануэль Макрон не толькі распусціў Нацыянальны сход і ініцыяваў датэрміновыя выбары з абмежаваным тэрмінам падрыхтоўкі ў 20 дзён, але і прайграе іх з вялікім адрывам. Прыхільнікі левых партый правялі акцыю на плошчы Рэспублікі ў знак пратэсту супраць высокага выніку ўльтраправых. 

Le Figaro: «Французская трагедыя»

Газета Le Figaro ў сваім каментары называе сітуацыю «французскай трагедыяй» і піша: «Калі гісторыкі азірнуцца на роспуск парламента, ім прыйдзе на розум толькі адно слова: катастрофа!»

Галоўны рэдактар газеты абураецца: «Дзякуй, Макрон за крызіс рэжыму». Нягледзячы на гэта, паміж правымі папулістамі (RN) і левымі экстрэмістамі («Новы народны фронт») Figaro называе першых меншым злом: «Праграма RN выклікае непакой у многіх аспектах, але з іншага боку — антысемітызм, ісламскі левізм, ненавісная класавая барацьба, падатковая істэрыя… Ідэалогія, якая прынясе краіне ганьбу і спусташэнне». 

Libération: Заклік да блакады правых

Левая газета Libération заклікае да блакады правых: «Кіраўнік дзяржавы кінуў Францыю пад аўтобус. Але гэты аўтобус працягвае рухацца і ўжо стаіць каля брамы Маціньёна [рэзідэнцыя прэмʼер-міністра]. Адзіны спосаб перашкодзіць яму — рэспубліканская блакада злева». 

Les Échos: «Канец эпохі»

 Эканамічная газета Les Échos піша пра «канец эпохі», але не заклікае да блакады разам з левымі. Паводле заявы выдання, левыя экстрэмісты таксама непрымальныя. Лідар партыі Жан-Люк Меланшон — «пудзіла», а яго кандыдаты, якія носяць палестынскія хусткі, «проста эпатуюць», але не маюць палітычных канцэпцый. 

Politico: «Макрон ужо прайграў»

Выданне Politico піша пра Макрона: «Першы тур парламенцкіх выбараў у нядзелю стаў асабістым прыніжэннем». Цяпер Макрон стаіць перад горкім выбарам: спрабаваць спыніць вельмі правых або выратаваць рэшткі сваёй калісьці дамінуючай партыі, перш чым яна знікне, піша выданне. «Макрон ужо прайграў. Ці можа хто-небудзь спыніць Лё Пэн?» — гаворыцца ў каментары. 

Die Zeit: «Што рухала Макронам?»

Газета Die Zeit задаецца пытаннем, што заахвоціла Макрона распусціць парламент пасля выбараў у Еўрапарламент: «Рэдка калі адзін чалавек у заходняй дэмакратыі прымаў такое адзіночнае рашэнне. З-за самаўпэўненасці, абражанага гонару або іншых матываў — гэтае пытанне будзе займаць гісторыкаў». 

Wall Street Journal: «Не паўтарайце стаўкі Макрона»

Газета Wall Street Journal піша: «Калі вы знаходзіцеся з Эмануэлем Макронам у казіно, не паўтарайце яго стаўкі. <…> Яго стаўка была на тое, што выбаршчыкі працверазеюць, калі справа дойдзе да Нацыянальнага сходу. Замест гэтага яны выпілі яшчэ адзін двайны».

Каментары8

  • лгбткпсс
    01.07.2024
    уууу бяда 🤣🤣
    Якое эталоннае выццё на левацкіх сьметніках
  • Віленчук
    01.07.2024
    Бедныя працоўныя масы - пагроза будучыні ўсяго цывілізаванага сьвету. Гэта і прыхільнікі трампа, фалестыны, пуціна, расейскай мовы ў Беларусі.
  • Проста жыхар
    01.07.2024
    У прынцыпе, Макрон зрабіў сумленны ўчынак. Выбары ў Еўрапарламент паказалі, што склад дзейнага (на той момант) парламенту не адпавядае поглядам большасці насельніцтва, і таму датэрміновыя выбары былі неблагім рашэннем з пункту гледжання дэмакратыі. А ўжо жыццё пакажа, ці будуць лепэнаўцы танчыць пад дудку пітуна, або праводзіць уласную палітыку.

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →