Вайна55

Колькі разоў і дзе бывалі на фронце Уладзімір Зяленскі і Уладзімір Пуцін

Прэзідэнт Украіны не раз ездзіў на перадавую, на самыя гарачыя ўчасткі фронту, а што расійскі? Сабралі ўсе вядомыя факты.

Vladimir Zelensky Vladimir Putin Уладзімір Зяленскі Уладзімір Пуцін Владимир Зеленский Владимир Путин
Уладзімір Зяленскі і Уладзімір Пуцін. 

Наведванне прэзідэнтам Украіны лініі фронту за два гады ўзброенага канфлікту стала звыклай з'явай. Мы змаглі сабраць звесткі пра амаль два дзясяткі такіх паездак.

Першы раз на лінію фронту Уладзімір Зяленскі адправіўся ў маі 2022 года. Тады ён наведаў Харкаў і Харкаўскую вобласць.

Другая паездка на перадавую адбылася 5 чэрвеня. Гэтым разам Вярхоўны галоўнакамандуючы паехаў у Лісічанск, за які ішлі жорсткія баі. На жаль, утрымаць горад не атрымалася. У ліпені ён быў акупаваны расійскімі войскамі.

У сярэдзіне чэрвеня Зяленскі наведаў перадавыя пазіцыі ўкраінскіх войскаў у Мікалаеўскай вобласці, а 8 ліпеня пабываў у Днепрапятроўскай вобласці.

Уладзімір Зяленскі падчас наведвання Мікалаеўскай вобласці. 18 чэрвеня 2022 года. Фота: president.gov.ua

У верасні Вярхоўны галоўнакамандуючы прыбыў у толькі што вызвалены Ізюм, а ў лістападзе, праз некалькі дзён пасля вызвалення горада, наведаў Херсон.

У снежні 2022 года адбылася паездка на перадавыя пазіцыі УСУ на Данбасе. У час гэтай паездкі 6 снежня Зяленскі запісаў відэазварот да абаронцаў Славянска на фоне стэлы з назвай горада. А 20-21 снежня Вярхоўны галоўнакамандуючы быў у самаым гарачым пункце — горадзе Бахмуце. Новая паездка ў гэты горад адбылася 22 сакавіка 2023 года.

У 2023 годзе Зяленскі двойчы быў у Аўдзееўцы. Першы раз — 16 красавіка, а другі ў самым канцы года — 29 снежня. У той час за горад ішлі інтэнсіўныя баі. Сваім візітам Вярхоўны галоўнакамандуючы імкнуўся падтрымаць баявы дух сваіх войскаў. Аднак праз паўтара месяца, 16 лютага 2024 года, было прынята рашэнне пакінуць горад.

23 мая мінулага года Уладзімір Зяленскі прыязджаў на перадавыя пазіцыі УСУ пад Мар'інкай і Вуглядарам, а праз месяц (26-27 чэрвеня) наведаў войскі на Бярдзянскім і Мелітопальскім напрамках.

Уладзімір Зяленскі ў час наведання Бярдзянскага напрамку. 26 чэрвеня 2023 года. Фота: V_Zelenskiy_official / Telegram

У Дзень Сіл спецыяльных аперацый (ССА) 29 ліпеня Вярхоўны галоўнакамандуючы наведаў камандны пункт тактычнай групы ССА ў Часавым Яры на Бахмуцкім напрамку, а праз два тыдні (14 жніўня) быў на перадавой у Данецкай вобласці, дзе наведаў штабы васьмі брыгад УСУ.

Калі згадаць паездкі Уладзіміра Зяленскага за шэсць месяцаў гэтага года, то сярод іх наведванне перадавых пазіцый украінскіх войскаў у Рабоціне (4 лютага), на купянскім напрамку (19 лютага), Запарожскай (27 сакавіка) і Данецкай (гарады Славянск і Часаў Яр, 19 красавіка) абласцях.

У час наведвання Данецкай вобласці, 19 красавіка 2024 года. Фота: прэс-служба прэзідэнта Украіны

26 чэрвеня Зяленскі прыехаў у горад Пакроўск у Данецкай вобласці, дзе сустрэўся з байцамі дзвюх брыгад. У час паездкі ім быў прадстаўлены новы камандуючы Аб'яднанымі сіламі генерал Андрэй Гнатаў.

Паведамляецца, што падчас паездкі Зяленскі раскрытыкаваў чыноўнікаў, якія не прыязджаюць у прыфрантавыя раёны.

Вярхоўны галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Расіі Уладзімір Пуцін, у адрозненне ад Уладзіміра Зяленскага, за два гады вайны наведаў прыфрантавыя тэрыторыі толькі некалькі разоў.

У снежні 2022 года прэс-служба Крамля паведамляла пра паездку Пуціна ў «штаб» войскаў, якія ўдзельнічаюць у ваенных дзеяннях. Але не было ніякіх удакладненняў адносна месцазнаходжання «штаба».

Уладзімір Пуцін падчас наведання штаба групоўкі войскаў «Дняпро» на херсонскім кірунку. Скрын відэа

19 сакавіка 2023 года Пуцін наведаў акупаваныя Крым і Марыупаль, а 17 красавіка — штаб групоўкі войскаў «Дняпро» на херсонскім кірунку і штаб нацыянальнай гвардыі «Усход» у так званай «ЛНР».

Каментары5

  • Брэст
    26.06.2024
    Зяленскі смелы, гэта праўда
  • Петр
    26.06.2024
    Большой вопрос, какой Вова из дублёров посетил на самом деле Мариуполь. Там даже двойников берегут, а уж бункерный точно не ездил.
  • Лал
    26.06.2024
    Петр, бункерны какаець у свой чамаданчык, а вось двайнік-Васіліч можа і бываў каля Марыўпаля

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Усе навіны →
Усе навіны

Начальнік Генштаба Беларусі назваў запуск «Арэшніка» па Дняпры жэстам добрай волі39

Справу дваровых чатаў маглі прыдумаць самі сілавікі ў рамках «спецыяльнай выбарчай аперацыі»4

Што рабіць, калі ў кватэры халодна?

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?5

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі8

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Галоўнае
Усе навіны →