Зяленскі: Быў на фронце, гэта шчаслівы дзень — на ўсіх кірунках было прасоўванне
Прэзідэнт Украіны паведаміў, што ён быў рады падзякаваць украінскім ваярам асабіста. Пра гэта Уладзімір Зяленскі паведаміў падчас начнога відэазвароту, запісанага з цягніка, як піша «Украінская праўда».
«Сёння — фронт. Данеччына, Запарожжа. Нашы воіны, нашы перадавыя пазіцыі, напрамкі актыўных дзеянняў на фронце. Сёння на ўсіх напрамках у нашых воінаў было прасоўванне наперад, і гэты шчаслівы дзень. Я зычу хлопцам больш такіх дзён».
Зяленскі расказаў, што 26 чэрвеня быў у падраздзяленнях «Хорціцы», якія гераічна вызначыліся ў бітве за Бахмут, далей — у «вельмі магутных, вельмі акуратных» марпехах, затым − у «Таўрыі», на Паўднёвым фронце.
Ён таксама дадаў, што правёў нарады з генераламі Васілём Зубанічам, Аляксандрам Тарнаўскім, Юрыем Модулем і Аляксандрам Сырскім, на якіх прынялі некалькі аператыўных рашэнняў.
А таксама яшчэ раз абмеркавалі стварэнне Корпуса марской пяхоты.
Акрамя таго, па словах Зяленскага, ён меў перамовы з партнёрамі, у прыватнасці з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам, перш за ўсё пра пастаўкі зброі.
«Насычаны дзень, шмат эмоцый. Меў гонар узнагародзіць нашых воінаў, падзякаваць асабіста, паціснуць руку. Дзякуй за ўсе вашы словы падтрымкі, хлопцы! Дзякуй за абдымкі — вельмі цёплыя — усім сёння. І дзякуй за вашы шаўроны. Гэта надзвычай ганарова для мяне, пра кожны шаўрон раскажу асобна. Усе нашы воіны — ад салдата, матроса да генерала — малайцы!» — падсумаваў прэзідэнт.
Каментары