Грамадства44

Беларусы сталі менш глядзець тэлевізар і слухаць радыё

Больш за палову насельніцтва Беларусі штодня глядзяць тэлевізар, і больш за чвэрць слухаюць радыё. Але гэтыя паказчыкі змяншаюцца. Thinktanks.by прааналізаваў статыстыку за вясну 2024 года.

Паводле даных mediameter.by, у маі 2024 года 52,84% беларусаў глядзелі тэлевізар кожны дзень. У параўнанні з папярэднімі месяцамі паказчык прыкметна ўпаў. У красавіку 2024 года сярэднесутачны ахоп аўдыторыі склаў 56,36%, у сакавіку — 58,33%.

Па слухачах радыё няма статыстыкі за травень 2024 года. У красавіку ж сярэднесутачны ахоп радыёслухання склаў 27,2%, у сакавіку — 26,8%.

Аўдыторыя тэлебачання

У сярэднім вясной 2024 года кожны дзень тэлевізар глядзелі 55,8% беларусаў, вясной жа 2023 года тэлегледачоў налічвалася 57,67%.

У траўні 2024 года ў параўнанні з мінулым месяцам скараціўся сярэднесутачны час прагляду ТБ сярод насельніцтва — мінус 11,56%. Калі ў красавіку ў дзень тэлевізар у сярэднім глядзелі 199 хвілін, то ў траўні — 176 хвілін.

Максімальны аб'ём аўдыторыі ў траўні быў зафіксаваны і ў будні, і ў выхадныя — з 18:30 па 23:00.

У траўні бягучага года сярод тэлегледачоў доля жанчын была вышэйшая, чым доля мужчын — 62,8% супраць 37,2% адпаведна.

Таксама ў траўні скарацілася колькасць тэлегледачоў ва ўзроставых групах 55-64 і 65+ гадоў, а колькасць гледачоў у групах 4-17, 18-34 і 35-54 гадоў павялічылася.

Аўдыторыя радыё

У красавіку 2024 года штодня слухалі радыё 728 тысяч беларусаў. Пры гэтым часцей яго слухалі ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях, радзей — у Мінскай.

У красавіку сярэдні час слухання радыё склаў: 62 хвіліны ў дзень сярод усяго насельніцтва, 228 хвілін у дзень сярод слухачоў.

У адрозненне ад тэлевізара, слуханню радыё аддаюць перавагу мужчыны. У красавіку бягучага года палавая структура выглядала наступным чынам: 53% мужчын і 47% жанчын.

34% радыёслухачоў — гэта людзі ва ўзросце 35-44 гадоў.

Перавагі беларускіх тэлегледачоў і радыёслухачоў

У маі 2024 года самым папулярным жанрам на тэлебачанні сталі кінапраграмы, іх прагляду аддаюць перавагу 48% апытаных беларусаў. На другім месцы забаўляльныя праграмы з 17% аўдыторыі.

Самымі папулярнымі каналамі сярод насельніцтва Беларусі сталі: Расія-Беларусь, АНТ, НТВ-Беларусь.

Радыё беларусы слухаюць у асноўным на працы — 44%, ці ў машыне — 36%. Самымі папулярнымі радыёстанцыямі сталі: РадыёРОКС (шансон), Радыё Юністар (поп), Новае Радыё (поп).

Каментары4

  • Валера
    26.06.2024
    На фото такое ощущение, что лукашенко из телевизора приглядывает, что бы украсть какую нибудь вещь без присмотра в комнате у своей зрительницы.
  • Опыт
    26.06.2024
    Так бт можно просто отключить, написав заявление в Белтелеком. Поверьте, сразу появляется какая-то лёгкость и радость в жизни.
  • r e a l p o l i t i k
    26.06.2024
    Так ва усiм свеце, iнтэрнэт есць дзе можна самому выбiраць тое што табе падабаецца а не тое як цябе дураць

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам3

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам

Усе навіны →
Усе навіны

«Як жа хутка ляціць час». Найлепшыя твіты тыдня4

A1 з канца верасня пачне блакаваць мабільны інтэрнэт у некаторых кліентаў2

У Бешанковічах паставілі скульптуру «Закаханыя» 3

У цэнтры Мінска гарэў гандлёвы цэнтр

МЗС Літвы заявіла, што не атрымлівала ад Мінска прапаноў па нармалізацыі адносін. І назвала некалькі ўмоў8

Усаў расказаў, як трэба было зразумець словы Пазняка пра Лукашэнку і Калеснікаву93

Суперзоркі, дасціпны гумар і заблытаныя забойствы. На экране чацвёрты сезон ледзь не дасканалага дэтэктыва1

«Насралу забілі, калі ён глядзеў прамову Нетаньяху ў ААН». Як Ізраіль падмануў лідара «Хезбалы»12

74-гадовага мужчыну асудзілі за «абразу» і «паклёп» на Лукашэнку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам3

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам

Галоўнае
Усе навіны →