Доктару Цімуру Лозку з брэсцкага «Ладэ» шыюць фінансаванне тэрарызму — да дваццаці гадоў калоніі
Медыка затрымалі ў студзені 2024 года. Цяпер яго імя з'явілася ў раскладзе судоў.
Цімур Лозка — доктар з Брэста. Да 2020-га працаваў анэстэзіёлагам у Брэсцкай абласной бальніцы, але, падобна, быў звольнены. Перад затрыманнем працаваў рэаніматолагам-анестэзіёлагам у прыватнай клініцы «Ладэ».
Лозку раней двойчы затрымлівалі па адміністратыўных справах — у кастрычніка 2020 за ўдзел у акцыі і ў сакавіку 2022 за антываенную акцыю.
Наступнага разу яго затрымалі ў студзені 2024-га. У відэа на канале ГУБАЗіК ён казаў, што ахвяраваў рэсурсу NEXTA.
Суд над мужчынам пачнецца 4 ліпеня ў Брэсцкім гарадскім судзе. Лозку абвінавачваюць па дзвюх частках артыкула 290-1 КК РБ, «фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці». Па суме прысудаў яму пагражае да 20 гадоў турмы.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬХто той доктар з «Ладэ», якому губазікаўцы пагражаюць крымінальнай справай
У Гомелі звольнілі двух анколагаў пасля сутак за экстрэмізм. Адзін з іх — кандыдат навук, выдатнік аховы здароўя Беларусі
На хірурга-стаматолага і двух яго сяброў павесілі цэлы пакет крыміналак за чат, у якім яны перапісваліся між сабой
Каментары