Грамадства66

У Гомелі звольнілі двух анколагаў пасля сутак за экстрэмізм. Адзін з іх — кандыдат навук, выдатнік аховы здароўя Беларусі

Двух дактароў-анколагаў, мужа і жонку Івановых, звольнілі з дзяржаўных устаноў у Гомелі. Пра гэта стала вядома «Флагштоку» ад аднаго з пацыентаў. Па ягоных звестках, звальненні адбыліся пасля таго, як медыкаў затрымалі ў траўні 2024 года і асудзілі на адміністрацыйны арышт за падпіскі на рэсурсы, абвешчаныя экстрэмісцкімі.

Сяргей і Вольга Івановы

Адзін са звольненых дактароў, Сяргей Іваноў — вядомы і паважаны спецыяліст у галіне пухлін галавы і шыі, кандыдат медыцынскіх навук, аўтар шматлікіх навуковых публікацый, вучэбна-метадычных дапаможнікаў, патэнтаў на вынаходства, мае званне «Выдатнік аховы здароўя Беларусі». 

Доктар з 36-гадовым стажам (разам з перыядам вучобы) працаваў у абласным анкалагічным дыспансеры і на кафедры анкалогіі Гомельскага медуніверсітэта, вёў прыём у прафесарскім кансультатыўным цэнтры ВНУ. «Флагшток» патэлефанаваў туды, каб спытаць, ці можна запісацца на прыём да спецыяліста. 

«Ён больш у нас не працуе, каля месяца дакладна не вядзе прыём. Паспрабуйце ў прыватных цэнтрах даведацца», — адказаў рэгістратар.

Скрыншот сайта прафесарскага кансультатыўнага цэнтра

У адрас доктара, які вёў прыём таксама ў прыватных медцэнтрах, на сервісе 103.by нядаўна пакідалі такія водгукі:

«Хачу выказаць вялікую падзяку доктару за прафесіяналізм, стаўленне да пацыентаў, за яго разумную галаву і залатыя рукі!» 

«Вялікі дзякуй за прафесіяналізм! Доктар кваліфікаваны, пісьменны, з вялікім досведам працы, сапраўды дапамог мне і ўсё вельмі падрабязна растлумачыў». 

Акрамя таго, Іваноў выкладаў ва ўніверсітэце для замежных студэнтаў — ён быў адным з нямногіх супрацоўнікаў ВНУ, хто мог чытаць лекцыі на англійскай мове. 

Ягоная жонка, радыяцыйны анколаг вышэйшай катэгорыі Вольга Іванова, таксама была звольненая. Яна была супрацоўніцай радыелагічнага аддзялення Гомельскага абласнога анкадыспансера. 

«Яна ўжо тут не працуе, два тыдні як», — адказалі ў аддзяленні, куды патэлефанаваў «Флагшток» ад імя пацыента.

Каментары6

  • Выдатнік аховы здароўя
    24.06.2024
    Як вам мой тытул?
  • Влад
    24.06.2024
    Одного не пойму - как эти "подписки" обнаруживают?
  • Rzeczpospolita
    24.06.2024
    Witajcie w Polsce!)

Раптоўна памёр 34-гадовы беларускі рэпер Эміа Афішл1

Раптоўна памёр 34-гадовы беларускі рэпер Эміа Афішл

Усе навіны →
Усе навіны

23 гады таму прайшлі другія прэзідэнцкія выбары. Ці быў тады шанец перамагчы Лукашэнку?4

Зніклага сямікласніка знайшлі

Якая абстаноўка на выездзе з Беларусі?

Рыжанкоў: Захад хоча, каб Мінск праводзіў антырасійскую палітыку6

«Людзі выйшлі ў двор пагрэць ваду ў кацялку, а расійскі снайпер прастрэліў посуд, каб паздзекавацца». Беларускі паэт пра жыццё ў Бучы5

Беларус даслаў у шэраг райвыканкамаў просьбы памяняць мову вулічных шыльдаў. Што яму адказалі12

«Нічога там новага няма» — Вальфовіч аб прарыве ўкраінцаў у Курскую вобласць5

«Самае галоўнае цяпер — забяспечваць суб’ектнасць Беларусі». Франак Вячорка расказаў, ці ёсць стратэгія ў дэмсілаў і на што ўплывае Ціханоўская25

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр 34-гадовы беларускі рэпер Эміа Афішл1

Раптоўна памёр 34-гадовы беларускі рэпер Эміа Афішл

Галоўнае
Усе навіны →