Свет

Малдова ўступае ў перамовы аб уступленні ў Еўрасаюз

Такі ўказ падпісала прэзідэнт краіны Мая Санду.

Шарль Мішэль з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і прэзідэнтам Малдовы Маяй Санду ў Кіеве ў лістападзе 2023 года. Фота: Viktor Kovalchuk / Global Images Ukraine via Getty Images

Галоўным перагаворшчыкам ад Малдовы будзе віцэ-прэм'ер па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі Крысціна Герасімава.

«Уступленне ў ЕС — гэта наш шлях да міру, росквіту і лепшага жыцця для ўсіх грамадзян. Жадаю нашай дэлегацыі поспехаў у афіцыйным пачатку перамоваў у Люксембургу на наступным тыдні», — напісала Санду ў X.

Перамовы аб уступленні Малдовы і Украіны ў Еўрасаюз пачнуцца 25 чэрвеня. Кішынёў падаў заяўку на ўступленне ў ЕС у сакавіку 2022 года.

Еўракамісія раней высока ацаніла прагрэс Малдовы і Украіны на шляху правядзення еўраінтэграцыйных рэформаў.

Пакуль апошняй краінай, прынятай у ЕС, з'яўляецца Харватыя — яна стала членам аб'яднання ў 2013 годзе. Перамовы аб уступленні Харватыі ў Еўрасаюз працягваліся больш за 10 гадоў.

Каментары

Што вядома пра вызваленне палітвязняў? Пяць пытанняў і адказаў4

Што вядома пра вызваленне палітвязняў? Пяць пытанняў і адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы знайшлі спосаб падмануць смерць1

На расійскім Першым канале заклікалі да дывановых бамбаванняў Курскай вобласці4

Лукашэнка абвінаваціў Зяленскага ў прадажнасці і спрагназаваў, што таго як здрадніка заб’юць украінскія спецслужбы31

«Не пераношу сэкандаў». Боты пайшлі ў атаку на сэканд-хэнды5

Украіна кантралюе 92 населеныя пункты ў Курскай вобласці — Зяленскі

У Суджы ўкраінскі журналіст спаліў асабістыя справы расійскіх ухілістаў1

Як на БелАЗе зараблялі бізнэсмены Чыж і Кулуеў2

Бізнэсовец з Пецярбурга, які зарабляе на пахаванні загінулых на вайне, запатрабаваў ад мужчын перастаць ад'язджаць з Курска8

68-гадовую берасцейку пачалі судзіць за дапамогу палітвязням1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра вызваленне палітвязняў? Пяць пытанняў і адказаў4

Што вядома пра вызваленне палітвязняў? Пяць пытанняў і адказаў

Галоўнае
Усе навіны →