Прыём дакументаў у прафесійна-тэхнічныя ўстановы пачаўся ў Беларусі з 15 чэрвеня.
Паводле інфармацыі Міністэрства адукацыі, у большасць каледжаў можна паступіць па конкурсе сярэдняга бала атэстата, а экзамены традыцыйна прыйдзецца здаваць толькі на творчыя спецыяльнасці. Сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання для паступлення ў каледж не патрэбныя.
У гэтым годзе на ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі дакументы прымаюць з 15 чэрвеня да 23 жніўня. Сёлета на гэты ўзровень прыём вядуць 157 каледжаў. Усяго плануецца прыняць 27 тысяч чалавек.
А з 20 ліпеня пачнецца прыём дакументаў ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі. На гэты ўзровень прымаюць 162 каледжы і 36 філіялаў ВНУ — гімназія-каледж мастацтваў, вучылішча алімпійскага рэзерву. Усяго прымуць 29 тысяч чалавек на бюджэт і яшчэ каля 10 тысяч — на платнае навучанне.
Тэрміны прыёму:
- з 20 ліпеня па 3 жніўня — на бюджэт для выпускнікоў 9-х класаў;
- з 20 ліпеня па 6 жніўня — на бюджэт для выпускнікоў 11-х класаў;
- з 20 ліпеня па 13 жніўня — на платнае аддзяленне.
Брэсцкі выпускнік выклаў у сеціва фота свайго тэсту па матэматыцы. Гэта было лішнім
Найвышэйшыя балы ў 81 абітурыента. Сталі вядомыя вынікі ЦТ ад 27 і 30 мая
«Сказалі, што атэстат пасля школы не дадуць». Што будзе з выпускнікамі, якія атрымалі нуль за ЦЭ?
636 чалавек — на 100 балаў. Як беларускія выпускнікі здалі першы цэнтралізаваны экзамен
Каментары