Свет1717

Больш за 85% палякаў за тое, каб страляць па мігрантах, калі яны штурмуюць мяжу

85,7% палякаў мяркуюць, што вайскоўцы павінны мець магчымасць ужываць зброю, калі мігранты сілай спрабуюць перасячы ўсходнюю мяжу краіны. Такія настроі засведчыла апытанне Інстытута рынкавых і сацыяльных даследаванняў IBRiS на замову выдання Rzeczpospolita, піша Most.

57,8% апытаных адказваюць на гэтае пытанне рашуча станоўча і яшчэ 27,9% — хутчэй станоўча. Толькі 9,2% лічаць, што вайскоўцы хутчэй не павінны ўжываць зброю і 1,5% — упэўненыя ў гэтым. 3,6% апытаных не вызначыліся з адказам.

Ідэя прымянення зброі часцей знаходзіць разуменне ў мужчын, жыхароў невялікіх гарадоў і людзей з больш нізкім узроўнем адукацыі.

Нядаўна ў Польшчы разгарэўся скандал праз затрыманне жаўнераў, якія ў канцы сакавіка спрабавалі спыніць групу мігрантаў ля мяжы з Беларуссю, страляючы ў паветра, а затым у зямлю. Двум вайскоўцам было выстаўлена абвінавачванне ў перавышэнні паўнамоцтваў.

Гісторыя ўсплыла толькі цяпер і выклікала шквал абурэння ў грамадстве і ва ўладзе. У выніку прэм'ер-міністр адправіў у адстаўку намесніка генпракурора па вайсковых справах.

Каментары17

  • Acab
    11.06.2024
    Падабаецца міласэрнасьць апытаных, апраўдаўшых стрэлы ў людзей, якія нікому ня робяць шкоды
  • Acab
    11.06.2024
    Сакавік, вы пра францускую, якае дае грошыкі на кіну Зяленую мяжу, нямецкую, якая фінансуе прызы тым, хто прабярэцца праз польскі пас перашкодаў, польскую, якая фінансуецца нямецкай на абсталяваньня паса перашкодаў, беларускую, якая падвозіць ўдзельнікаў гонкі па ўэлфэр? Пра каго, ўдакладніце, га
  • Acab
    11.06.2024
    О, інстытут рынкаых дасьледаваньняў. Як страляць людзей. Пацікуйце ў якого гісторыю, гэтага "рынкавага" інстытуту, мне гідка самому.мяркую, за часам пэрээл быў інстытут плянаваньня (з варыяцыямі) людоае гаспадаркі.
    Рынак, любы чытачэ, гэта не адстрэл мінакоў, а добраахвотныя абмены. Зь мінакамі таксама

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»4

Сабаленка гарантавала сабе першы радок сусветнага рэйтынгу па выніках года3

Мінская дызайнерка расказала, як яе зачараваў, а пасля падмануў былы муж і тата двайнят9

Сацыял-дэмакраты паведамілі пра затрыманні сярод сваіх сяброў

У Смаленску хлопца без галавы прызналі прыдатным да вайсковай службы9

Армянскі каньяк пройдзе рэбрэндынг і стане брэндзі

Іншаземец хацеў абдурыць беларуску, завабіўшы шчодрым падарункам. Але нешта пайшло не так4

Камандзір вайсковай часці 3214 пайшоў на павышэнне2

Збіраць жоўтае лісце, адчуць таямніцы прыроды, паглыбіцца ў гісторыю. Куды паехаць у Беларусі восенню?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс

Галоўнае
Усе навіны →