У сваім выступленні на Канферэнцыі па аднаўленню Украіны Уладзімір Зяленскі згадаў пра Беларусь.
Сёння ў Берліне пачала работу Канферэнцыя па аднаўленні Украіны — Ukraine Recovery Conference. Удзел у ёй прымаюць больш за 2000 палітыкаў, дыпламатаў, прадстаўнікоў бізнэсу, мясцовых улад, грамадзянскай супольнасці з розных краін. Сярод іх канцлер Германіі Олаф Шольц і старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.
У сваім выступленні на адкрыцці канферэнцыі Олаф Шольц паабяцаў даць Украіне трэцюю сістэму Patriot, устаноўкі IRIS-T, Gepard, ракеты і боепрыпасы.
Урсула фон дэр Ляен паабяцала даць Украіне 1,9 мільярда еўра да канца гэтага месяца для падтрымкі рэформ і інвестыцыйных стратэгій, якія прыняла Украіна.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падзякаваў за падтрымку і заклікаў да інвестыцый у аднаўленне краіны, перадусім у энергасістэму. Асобную частку свайго выступлення ён прысвяціў палітычнаму аспекту супрацоўніцтва.
«Як бы ні змяняліся настроі ў Еўропе, факт нашай рэальнасці такі — Еўрасаюз патрэбны ўсім еўрапейцам без выключэння, кожнай нацыі, якая падзяляе агульныя каштоўнасці Еўропы і хоча жыць у міры.
Украінцы — такая нацыя, як і нашы суседзі ў Малдове, як народ Грузіі, як дзяржавы Балканаў і іншых, хто паважае Еўропу, свабоду і верхавенства права», — адзначыў Зяленскі і падкрэсліў:
«Абавязкова настане час свабоднай Беларусі, Беларусі ў Еўропе».
Каментары