Грамадства1818

Пікет нагой. У пацыента ўбачылі «Пагоню» на назе і адправілі з прыёмнага пакоя ў пастарунак

У Мінску ў прыёмным пакоі бальніцы №5 затрымалі хлопца за «несанкцыянаванае пікетаванне» без дазволу гарадскіх уладаў: на ягонай назе была татуіроўка «Пагоня». За гэта яго адправілі на Акрэсціна на сем сутак. Пра гэта стала вядома з Банка судовых рашэнняў, піша «Люстэрка».

Ілюстрацыйнае фота Радыё Свабода

Маладога чалавека затрымалі 22 мая. «Пікетаванне» ён правёў у прыёмным пакоі бальніцы. Сам мужчына ў судзе растлумачыў, што ніякіх грамадска-палітычных мэтаў не меў, а проста быў апрануты ў майку і шорты, бо яму было горача. Яго судзілі на наступны дзень пасля затрымання.

Як гаворыцца ў матэрыялах справы, малады чалавек «парушыў парадак правядзення пікетавання, што выявілася ў правядзенні ім несанкцыянаванага пікетавання, без адпаведнага дазволу Мінгарвыканкама, з мэтай публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных інтарэсаў, падчас якога дэманстраваў навакольным грамадзянам размешчаную на правай назе татуіроўку ў выглядзе герба «Пагоня».

«Правядзенне пікетавання ў грамадскім месцы горада закранае правы не толькі яго ўдзельнікаў, але і іншых грамадзян, якія ў масавым мерапрыемстве не ўдзельнічаюць», — абгрунтаваў сваё рашэнне суд.

Яго прызналі вінаватым у парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў па ч.1 арт. 24.23 КаАП і далі яму сем сутак арышту.

Каментары18

  • Чытач
    11.06.2024
    Што за такая доктарка ці медсястра, што замест аказання медыцынскай дапамогі адпраўляе людзей у турмы?
  • 5-ая, 6-ая, ...Назваць шпіталі лічбамі гэта сатанізм
    11.06.2024
    Ва ўсіх гэтых прыемных пакоях / траўмапунктах адбываецца жах. Дастаткова праглядзець водгукі або хоць адзін раз сутыкнуцца з гэтай сістэмай каб пазбягаць нават пад страхам смерці. Навошта такая "медыцына" хоць і безкаштоўная гэта проста здзек над людзьмі. Вось ўсе гэта сапраўдны твар краіны а не чыстыя вуліцы.
  • Гамон
    11.06.2024
    Вар’яцтва поўнае

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM7

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM

Усе навіны →
Усе навіны

У Ляхавіцкім раёне ў лесе насмерць замерз мужчына2

УСУ ўпершыню ўзялі ў палон салдат з КНДР5

Вучоныя знайшлі ў мозгу «пункт старэння», які можа быць ключом да даўгалецця1

Пуцін плануе абмеркаваць з Трампам неўступленне Кіева ў NATO1

Памёр прафесар Леанід Цітоў

У Фінляндыі кот Маўры выратаваў свайго гаспадара ад смяротнай небяспекі1

Тамара Эйдэльман выпусціла першую лекцыю па гісторыі Беларусі. Пачалося з непрыемнага казусу38

«Думала, у Зябраўку прыляцела». Пад Гомелем, імаверна, выбухнуў беспілотнік4

Нефтыда, Эма Авіталь, Даніэль Джыдэна, Леброн. Якія незвычайныя і крэатыўныя імёны давалі мінчукі ў мінулым годзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM7

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM

Галоўнае
Усе навіны →