Навука і тэхналогіі66

Мова кашалотаў па складанасці амаль як чалавечая

На гэта паказваюць новыя даследаванні вакалізацыі ў гэтых кітоў.

Кашалоты. Фота: Wikimedia Commons

Пра гэта распавядае тэлеграм-канал cybulinka.

Даследчыца Даніела Рус з Масачусецкага тэхналагічнага інстытута разам са сваімі калегамі прааналізавала каля 9 000 размоў кашалотаў, якія былі запісаныя ў перыяд з 2014 па 2018 год. У выніку выявілася, што вакалізацыя ў гэтых кітоў даволі складаная і падобная да чалавечых моў.

Раней меркавалася, што кашалоты (Physeter macrocephalus) выкарыстоўваюць 21 шаблон сігналаў для розных сітуацый. Цяпер высветлілася, што базавых шаблонаў толькі 18, але яны маюць некалькі дадатковых узроўняў складанасці.

Напрыклад, у пачатку ці ў канцы базавага патэрна кіты часта дадаюць дадатковы шчаўчок, каб паказаць суразмоўцу, што надышла ягоная чарга гаварыць. Таксама шаблоны часам расцягваліся з захаваннем рытмічнага малюнка, і кіты фарміравалі з іх розныя паслядоўнасці, што вельмі нагадвае чалавечую мову.

Камандзе даследчыкаў удалося скласці «фанетычны алфавіт», у які трапілі 156 разнастайных шаблонаў, аднак навукоўцы мяркуюць, што іх можа быць значна больш.

Каментары6

  • Іхтыяндрус
    12.05.2024
    Дык кашалоты - гэта ж людзі ў мінулым... Не, людзі, гэта кашалоты ў мінулым ! Ай, карацей, нават і цяпер, чалавек, у зародкавым стане, - той самы кашалот ! Спытайце ў навукоўцаў, калі ня верыце, яны пацьвердзяць.
  • Acab
    13.05.2024
    Колькі кпштуе кіля кашалотавага тлушчу?
  • Acab
    13.05.2024
    Іхтыяндрус, навукоўцы з бюджэтным фінансаваньнем мастакі пацьверджаньняў.

Лукашэнка стаў прадзедам17

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?5

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам17

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →