Прэс-служба РПЦ выдаліла пажаданне патрыярха Кірыла Пуціну заставацца ва ўладзе «да сканчэння веку»
Пры гэтым словы патрыярха засталіся на відэа з інаўгурацыі на сайце Крамля.
Прэс-служба РПЦ выдаліла пажаданне патрыярха Кірыла Пуціну заставацца ва ўладзе «да сканчэння веку». На гэта звярнула ўвагу тэолаг Натальля Васілевіч.
7 мая падчас набажэнства з нагоды інаўгурацыі Пуціна ў Благавешчанскім саборы Крамля патрыярх Кірыл сказаў наступнае: «Блаславенне Божае, Пакроў Царыцы нябеснай няхай знаходзіцца з вамі ва ўсе дні жыцця вашага, да сканчэння веку, як мы кажам. І са смеласцю скажу: дай Бог, каб канец веку і азначаў канец вашага знаходжання ва ўладзе. У вас ёсць усё для таго, каб доўга і паспяхова здзяйсняць гэтае вялікае служэнне Радзіме».
Аднак у прэс-рэлізе на сайце Маскоўскага патрыярхата цытата выглядае інакш:
«Блаславенне Божае, Пакроў Царыцы Нябеснай ды знаходзяцца з вамі ва ўсе дні жыцця Вашага. У Вас ёсць усё для таго, каб доўга і паспяхова здзяйсняць гэтае вялікае служэнне Радзіме».
Як адзначыла журналістка Фарыда Рустамава, пажаданне Кірыла таксама выразалі з афіцыйнага відэа на ютуб-канале патрыярхата. Пры гэтым словы патрыярха засталіся на відэа з інаўгурацыі на сайце Крамля, піша «Медуза».
Каментары