Грамадства5656

«Я вырашыла застацца тут назаўсёды». Чаму беларуска не збіраецца вяртацца з Польшчы на радзіму

Падчас пратэстаў Насця з сяброўкамі дапамагала пратэстоўцам і іх родным чым толькі магла. У эміграцыі прайшла нялёгкі шлях, пакуль удалося наладзіць прыстойнае жыццё. І цяпер у Беларусь, нават калі там зменіцца ўлада, вяртацца не збіраецца, піша Беларуская служба Польскага радыё.

У цэнтры Варшавы. Фота ілюстрацыйнае

У ламбард здавалі тэлевізары, ноўтбукі, каб падтрымаць пратэстоўцаў

Насця па адукацыі бухгалтар. Згадвае, што ў 20-м годзе працавала ў ламбардзе, хаця да гэтага мела досвед працы на дзяржаўных прадпрыемствах. Іх фірма знаходзілася ў цэнтры горада і падчас пратэстаў, калі людзі ўцякалі ад міліцыі, яны хавалі іх у сваім памяшканні.

Бачыўшы тое, што адбываецца на вуліцах горада, Насця разам з іншымі супрацоўнікамі імкнулася хоць нечым дапамагаць пратэстоўцам.

«Гэта было вельмі жахліва. Да нас тады звярталася вельмі шмат людзей. Прыходзілі родныя тых, каго затрымалі, прыносілі звычайныя рэчы з хаты: тэлевізары, ноўтбукі, каб атрымаць нейкія грошы. Ім трэба было за нешта жыць, а яшчэ насіць перадачы для затрыманых.

Мы ў той час з сяброўкамі на працы ўжо куплялі квіткі на праезд у грамадскім транспарце і раздавалі людзям, каб хоць неяк дапамагчы.

Ламбард звычайна дае толькі 20% ад новай рэчы, але мы тады вырашылі, што будзем даваць людзям большы адсотак. Гэта было вельмі патрэбна ім, бо ўсё выглядала вельмі і вельмі жахліва…»

Тады ўсе паверылі ў тое, што адбываецца

У дзяўчыны пацікавіліся — што тады прымушала яе і сябровак дапамагаць тым, хто пацярпеў падчас пратэстаў, адкуль у іх з’явілася тая салідарнасць?

«Я думаю, што гэтая салідарнасць заўсёды была ў беларусаў, як бы яна не з’явілася толькі ў 20-м годзе. Так, людзі баяліся і баяцца дагэтуль, але ў той момант усе паверылі ў тое, што адбываецца. І менавіта таму хацелася падтрымаць усім тым, чым можаш.

Ну бо што мы маглі яшчэ зрабіць — штурмаваць турму? Нічога добрага з гэтага не выйшла б. А вось тыя дробязі дапамагалі і нам верыць у людзей і тым людзям прасоўваць тую салідарнасць далей. То-бок мы дапаможам некаму, а той дапаможа іншаму».

Усе надзеі абрынуліся ў адзін момант

Дзяўчына згадвае, што паразу пратэстаў перажывала вельмі моцна. Кажа, што нарадзілася пры Лукашэнку, іншай улады не бачыла ў сваім жыцці і вельмі хацела, каб у краіне насталі перамены.

«Як бы ты спадзяваўся, а ўсе твае надзеі ў адзін момант абрынуліся. Да гэтых часоў яшчэ спадзяемся, што ўсё павінна змяніцца, імкнёмся нешта рабіць. І нават тыя, хто застаўся ў Беларусі, таксама спадзяюцца на перамены, але вельмі і вельмі баяцца.

Ёсць сяброўкі, якія працуюць у кавярнях, рэстаранах, то яны, калі хочуць пагаварыць, ідуць у маразільныя камеры, дзе не бярэ нават мабільная сувязь, і там нешта абмяркоўваюць. Баяцца размаўляць за сталом, калі п’юць каву».

Пачынаць у замежжы было няпроста

Дзяўчына згадвае, што праз нейкі час пасля пратэстаў у ламбард пачалі прыходзіць рознага кшталту праверкі. Потым КДБ арыштаваў адну з іх супрацоўніц, якую трымалі тры дні і ніхто не ведаў, дзе яна знаходзіцца. Пасля гэтага Насця вырашыла з’язджаць з Беларусі.

На новым месцы ў Польшчы, як згадвае суразмоўца, таксама пачынаць было няпроста.

«Спачатку гэта была праца на фабрыцы — гэта тры змены па восем гадзін ад званка да званка. Было цяжка, так, але ўсе мы прызвычайваемся да нечага. А калі атрымала дакументы аб легалізацыі, можна было змяніць працу і стала лягчэй.

Ну, вось той пачатковы перыяд быў самы складаны: знайсці кватэру, знайсці працу, выйсці на нейкі стабільны заробак. Без гэтага проста не пражывеш, бо трэба плаціць за кватэру і трэба кожны дзень нешта есці».

Дзяўчына дадае, што гэты складаны перыяд працягваўся ў яе каля васьмі месяцаў.

«Але я была там не адна, са мной працавала шмат беларусаў. Ты там можаш з некім паразмаўляць, усе абмяркоўвалі нашы агульныя праблемы. Магчыма, ад гэтага было трохі лягчэй».

У мяне цяпер два жыцці

Падчас працы на фабрыцы Насця падцягнула веды па польскай мовы і цяпер ужо свабодна адчувае сябе і ў польскамоўным асяроддзі. Праўда, заўважае, што цалкам не інтэгравалася ў польскамоўнае жыццё, паколькі працуе з беларусамі.

«Як бы цяпер я пражываю два жыцці. На працы ты ў сваёй бурбалцы беларускай, а выходзіш за дзверы — ты ўжо ў другой краіне і разумееш, што тут палякі, трэба размаўляць па-польску, вырашаць нейкія свае праблемы. То-бок, такіх два жыцці цяпер у мяне».

Дзяўчына прызнаецца, што самым складаным цяпер з’яўляецца тое, што няма побач родных, па іх яна вельмі сумуе. Але кажа, што сярод палякаў да яе вельмі добрае стаўленне, ніколі з чымсьці непрыстойным не сутыкалася.

Польскія ўхажоры адрозніваюцца ад беларускіх

У выхадныя Насця імкнецца яшчэ падпрацоўваць у таксі, возіць пасажыраў, і маладыя палякі часта прапаноўваюць пазнаёміцца бліжэй, кантактаваць праз сацсеткі. Насця кажа, што ўхажоры тут трошкі адрозніваюцца ад беларусаў.

Хаця яе сяброўкі часта скардзяцца, што за праведзены вечар у кавярні даводзілася плаціць кожнаму за сябе.

«У мяне пакуль такога не было. Не ведаю, як гэта працуе на самай справе, але калі загадзя ён цябе недзе запрасіў, то ён і плаціць. А калі дамовіліся разам некуды пайсці, то рахунак — папалам. Дарэчы, так было і ў Беларусі. Але для некаторых нашых дзяўчат гэта выглядае дзіўна».

Трохі падумаўшы, дадае:

«Яшчэ заўважыла, што беларусы пры знаёмстве вельмі цікавяцца тваім мінулым жыццём — дзе жыла, дзе вучылася, якая ў цябе сям’я… Палякі — не. Іх цікавіць тое, што адбываецца зараз — як ты жывеш цяпер, дзе працуеш альбо пра планы на будучыню».

Назад назусім не вярнуся

Цікаўлюся ў Насці — ці вырашыла яна для сябе вяртацца ў Беларусь, калі там наступяць змены?

«Вырашыла. Я туды паеду, я там пабуду, але на сталае жыхарства туды не вярнуся. Бо, каб усё змянілася ў Беларусі да таго ўзроўню, як я жыву цяпер, патрэбна вельмі шмат часу.

І гэта не толькі змена ўлады, Беларусі давядзецца прайсці велізарны шлях, каб жыццё там стала прыстойным. А час ляціць хутка, наша жыццё кароткае. Таму я вырашыла заставацца тут назаўсёды».

Каментары56

  • Лена
    08.05.2024
    Дарэчы, менавіта штурм турмы мог бы стаць пераломным момантам для перамогі народа. А добрага і так нічога не вышла….
  • Сматрашчы
    08.05.2024
    Там таких дзясятки на адну пальму.
  • Петя
    08.05.2024
    В 1991 году власть тоже поменялась, но через 3 года всем захотелось твердой руки. Уверен что если в рб настанут перемены, то через пару лет Беларусы захотят назад, чтобы бензин был дешёвый и коммуналка маленькая. Поэтому лично я тоже не собираюсь возвращаться туда-сюда

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац прадаюць пад Мінскам. Плошча — пад тысячу квадратаў, цана — адпаведная8

Сем новаўвядзенняў па пенсіях з 2025 года

Кандыдатам у прэзідэнты Грузіі ад кіроўнай партыі стаў былы футбаліст 

Байдэн памілаваў дзвюх індычак перад Днём падзякі4

Начальнік Генштаба Беларусі назваў запуск «Арэшніка» па Дняпры жэстам добрай волі39

Справу дваровых чатаў маглі прыдумаць самі сілавікі ў рамках «спецыяльнай выбарчай аперацыі»4

Што рабіць, калі ў кватэры халодна?

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Галоўнае
Усе навіны →