Свет44

Колькасць літоўцаў, якія ездзяць у Беларусь, зменшылася на 73%

Плынь грамадзян Літвы, якія ўязджаюць у Беларусь, у сакавіку і красавіку зменшылася на 73% у параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года — з 129 087 да 33 917, паведамляе lrt.lt са спасылкай на даныя літоўскага ўрада.

Агульная колькасць перасячэнняў літоўска-беларускай мяжы ў гэты перыяд скарацілася ў гадавым вымярэнні на 48% (з 659 793 да 341 680).

Па словах канцлеркі літоўскага ўрада Гедрэ Бальчытыце, рашэннем аб закрыцці з 1 сакавіка 2024 года пунктаў пропуску (Лаварышкі — Катлоўка і Райгарад — Прывалка) Літва імкнулася вырашыць «дзве фундаментальныя праблемы».

«Рэжым Лукашэнкі неаднаразова дэманстраваў, што літоўскія грамадзяне, якія адпраўляюцца ў Беларусь з розных прычын, не могуць адчуваць сябе там у бяспецы, — сказала чыноўніца. — Таму былі прынятыя пастановы аб абароне нашых грамадзян ад розных правакацый і агрэсіўных дзеянняў рэжыму Лукашэнкі.

Больш за тое, Беларусь з'яўляецца адным з самых актыўных прыхільнікаў расійскай агрэсіі супраць Украіны. Мы не можам дапусціць, каб Літва стала транзітнай краінай для тавараў падвойнага прызначэння або якім-небудзь іншым спосабам падсілкоўвала абодва агрэсіўныя рэжымы на ўсходзе».

На думку чыноўніцы,

«значнае скарачэнне людскіх і транспартных плыняў — гэта не толькі адлюстраванне эфектыўнасці прынятых мер, але і павышэнне ўзроўню дасведчанасці і ўсведамлення пагроз сярод грамадзян Літвы».

@nashanivanews Беларусы стаяць у катастрафічных чэргах на мяжы #брест #граница #очередь #беларусь #беларускаямова #беларусьновости #белорусывпольше #белорусы ♬ DESTRUCTION - SCXR SOUL & NONTHENSE

Каментары4

  • бабруйчанін
    07.05.2024
    Агульная колькасць перасячэнняў літоўска-беларускай мяжы ў гэты перыяд скарацілася ў гадавым вымярэнні на 48% (з 659 793 да 341 680).
    Летува2,832 миллиона (2022 г.)
    Дзесці 15 % ад насельніцтва Летувы Сення Зараз
  • Паляўнічы за самагетамі
    08.05.2024
    Працуюць як Белстат
  • Вандроўнік
    08.05.2024
    Жора, за літоўскіх грамадзян яны не вырашаюць, бо абіраюцца імі. А что тычыцца тых "простых" беларусаў, якія пакутваюць на мяжы ў чэргах - шчыра кажучы, колькі з іх размаўляе па-беларуску, асуджае лукашызм, расейскую агрэсію і расейскі імперыялізм, баранілі свое галасы ў 2020 і зараз робяць штосці, каб людзьмі звацца? Некалькі год таму давялося ехаць у віленскім аўтобусе побач з дзядзечкай-беларусам, які стала жыве і працуе ў заходняй Еўропе, але там такая мегавата ў галаве, што нават Салаўёў пазайздросціў б.

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац прадаюць пад Мінскам. Плошча — пад тысячу квадратаў, цана — адпаведная8

Сем новаўвядзенняў па пенсіях з 2025 года

Кандыдатам у прэзідэнты Грузіі ад кіроўнай партыі стаў былы футбаліст 

Байдэн памілаваў дзвюх індычак перад Днём падзякі4

Начальнік Генштаба Беларусі назваў запуск «Арэшніка» па Дняпры жэстам добрай волі39

Справу дваровых чатаў маглі прыдумаць самі сілавікі ў рамках «спецыяльнай выбарчай аперацыі»4

Што рабіць, калі ў кватэры халодна?

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Галоўнае
Усе навіны →